ВЫХАД 38:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А ўсе калкі Сялібы і панадворку наўкола — мядзяныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усе калы вакол скініі і двара медныя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама зрабіў ён калкі скініі і калкі панадворка з медзі. |
І цяпер на хвіліну сталася нам ласка ад ГОСПАДА, Бога нашага, каб пакінуць нам рэшту і даць нам [паставіць] калок у месцы сьвятасьці Ягонай, каб асьвяціў вочы нашыя Бог наш і даў нам крыху ажыць у няволі нашай.
Усе начыньні Сялібы для ўсялякага ўжываньня ў ёй і ўсе калкі ейныя, і ўсе калкі панадворку — мядзяныя.
і слупоў да яе чатыры, і падставак да іх чатыры мядзяных; кручкі іхнія срэбныя, і пакрыцьцё вярхоў іх і клямкі да іх срэбныя.
Вось каштарыс Сялібы, Сялібы Сьведчаньня, які падлічаны паводле словаў Майсея працаю лявітаў пад рукою Ітамара, сына Аарона, сьвятара.
Словы мудрых — як джалы, і як цьвікі моцна ўбітыя — тыя, што сабралі іх; яны дадзены адзіным Пастырам.
І Я ўваб’ю яго, як калок, у месцы вызначаным; і будзе ён пасадам славы для дому бацькі свайго.
Паглядзі на Сыён, горад урачыстасьцяў нашых! Вочы твае будуць бачыць Ерусалім, сялібу бясьпечную, намёт, які не пахісьнецца, калкі якога ня зрушацца і вяроўкі якога не парвуцца.
і не трымаючыся Галавы, ад якое ўсё цела, вязямі і вузламі змацаванае і злучанае, расьце ўзрастаньнем Божым.