Бо Я спазнаў яго, каб ён загадаў сынам сваім і дому свайму пасьля сябе, і будуць захоўваць шлях ГОСПАДА, чыніць праведнасьць і суд, каб ГОСПАД зьдзейсьніў Абрагаму ўсё, што сказаў яму».
ВЫХАД 33:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў Майсей ГОСПАДУ: «Глядзі, Ты кажаш мне: “Узьвядзі народ гэты”, а Ты не паведаміў мне, каго пашлеш са мною. І Ты сказаў: “Я ведаю цябе на імя”, і таксама: “Ты знайшоў ласку ў вачах Маіх”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Майсей сказаў Госпаду: вось, Ты кажаш мне: вядзі народ гэты, а не адкрыў мне, каго пашлеш са мною, хоць ты сказаў: «Я ведаю цябе па імю, і ты набыў упадабаньне ў вачах Маіх»; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Майсей Госпаду: «Ты загадваеш мне, каб я вывеў народ гэты, але не гаворыш мне, каго маеш паслаць са мною; хаця Ты сказаў: “Ведаю цябе па імю, і знайшоў ты ласку ў Мяне”. |
Бо Я спазнаў яго, каб ён загадаў сынам сваім і дому свайму пасьля сябе, і будуць захоўваць шлях ГОСПАДА, чыніць праведнасьць і суд, каб ГОСПАД зьдзейсьніў Абрагаму ўсё, што сказаў яму».
І сказаў валадар Цадоку: «Занясіце Каўчэг Божы ў горад. Калі я знайду ласку ў вачах ГОСПАДА, Ён верне мяне, і я ўбачу Яго і жытло Ягонае.
I цяпер ідзі, і Я пашлю цябе да фараона; і выведзі з Эгіпту народ Мой, сыноў Ізраіля».
I ўбачыў ГОСПАД, што ён зьвярнуўся паглядзець [на гэта], і паклікаў яго Бог з сярэдзіны куста, і сказаў: «Майсей, Майсей!» Ён сказаў: «Вось я!»
I цяпер ідзі, вядзі народ гэты, куды Я казаў табе. Вось, анёл Мой пойдзе перад табою, і ў дзень наведваньня Майго Я наведаю іх за грэх іхні».
I прамовіў ГОСПАД да Майсея: «Ідзі, узыйдзі адгэтуль ты і народ, які ты вывеў з зямлі Эгіпецкай, у зямлю, пра якую Я прысягаў Абрагаму, Ісааку і Якубу, кажучы: “Насеньню твайму дам яе”.
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Таксама паводле гэтага слова, якое ты прамовіў, Я зраблю, бо ты знайшоў ласку ў вачах Маіх, і Я ведаю цябе на імя».
I Я пашлю перад абліччам тваім анёла, і выганю Хананейца, Амарэя, Хета, Пэрэзэя, Хівея і Евусэя.
і сказаў: «Калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, Госпадзе, няхай ідзе Госпад сярод нас, бо народ гэты — [народ] з цьвёрдым каркам, і прабач беззаконьні нашыя і грахі нашыя, і мей нас за спадчыну Тваю».
І цяпер гэтак кажа ГОСПАД, Які стварыў цябе, Якуб, і зьляпіў цябе, Ізраіль: «Ня бойся, бо Я адкупіў цябе і паклікаў імя тваё, ты — Мой.
І дам табе скарбы, якія ў цемры, і багацьці схаваныя, каб ты ведаў, што Я — ГОСПАД, Які паклікаў цябе імем тваім, Бог Ізраіля.
«Перш, чым Я ўфармаваў цябе ва ўлоньні [маці], Я ведаў цябе; перш, чым ты выйшаў з чэрава, Я пасьвяціў цябе, прарокам для народаў Я паставіў цябе».
Паводле слова, якім Я ўмовіўся з вамі, калі вы выйшлі з Эгіпту, Дух Мой сярод вас. Ня бойцеся.
Але цьвёрды падмурак Божы стаіць, маючы гэтакую пячатку: «Ведае Госпад тых, якія Яго», і: «Няхай адыйдзецца ад няправеднасьці кожны, хто называе імя Хрыста».