І рабіў ён слушнае ў вачах ГОСПАДА, усё так, як рабіў Узія, бацька ягоны, толькі ён не ўваходзіў у сьвятыню ГОСПАДА, а народ яшчэ ліхадзейнічаў.
ВЫХАД 32:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I прамовіў ГОСПАД да Майсея: «Ідзі, зыйдзі, бо сапсаваўся народ твой, які ты вывеў з зямлі Эгіпецкай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гасподзь Майсею: пасьпяшайся сысьці, бо разбэсьціўся народ твой, які ты вывеў зь зямлі Егіпецкай; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады сказаў Госпад Майсею: «Ідзі, спускайся; спракудзіўся народ твой, які вывеў ты з зямлі Егіпецкай. |
І рабіў ён слушнае ў вачах ГОСПАДА, усё так, як рабіў Узія, бацька ягоны, толькі ён не ўваходзіў у сьвятыню ГОСПАДА, а народ яшчэ ліхадзейнічаў.
I сказаў яму ГОСПАД: «Ідзі, зыйдзі і ўзыйдзі ты і Аарон з табою; а сьвятары і народ няхай ня рвуцца ўзыйсьці да ГОСПАДА, каб Я ня выгубіў іх».
I бачыў народ, што Майсей затрымліваецца, каб зыйсьці з гары, і сабраўся народ перад Ааронам, і сказалі яму: «Устань, зрабі нам багоў, якія будуць ісьці перад намі, бо з гэтым Майсеем, гэтым чалавекам, які вывеў нас з зямлі Эгіпецкай, ня ведаем, што сталася з ім».
I маліў Майсей аблічча ГОСПАДА, Бога свайго, і сказаў: «Дзеля чаго, ГОСПАДЗЕ, палае гнеў Твой на народ Твой, які Ты вывеў з зямлі Эгіпецкай сілаю вялікай і рукою моцнай?
І ён узяў [гэта] з рук іхніх, і ўфармаваў яго разцом, і зрабіў з яго цяля літое. I сказалі яны: «Вось бог твой, Ізраілю, які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай».
I прамовіў ГОСПАД да Майсея: «Ідзі, узыйдзі адгэтуль ты і народ, які ты вывеў з зямлі Эгіпецкай, у зямлю, пра якую Я прысягаў Абрагаму, Ісааку і Якубу, кажучы: “Насеньню твайму дам яе”.
Гора табе, народ грэшны, народ, абцяжараны беззаконьнем, насеньне ліхадзейскае, сыны сапсутасьці! Вы пакінулі ГОСПАДА, пагардзілі Сьвятым Ізраіля, павярнуліся сьпінай [да Яго].
Семдзясят тыдняў вызначана народу твайму і гораду сьвятому твайму, каб спыніць правіну, і скончыць [меру] грэху, і адкупіць беззаконьне, і прывесьці праведнасьць вечную, і запячатаць відзежы і прароцтвы, і памазаць Сьвятое Сьвятых.
Сапсуліся да глыбіні, як у дні Гівы. [Бог] будзе памятаць пра беззаконьне іхняе, пакарае за грахі іхнія.
Бо я ведаю, што пасьля сьмерці маёй вы будзеце сапсаваныя і зьвернеце са шляху, які я вам загадаў, і напаткаюць вас у апошнія дні няшчасьці, бо вы будзеце рабіць ліхоту ў вачах ГОСПАДА і разгневаеце Яго справамі рук вашых».
Яны сапсаваліся, яны ня ёсьць сынамі Ягонымі з прычыны заганў сваіх, пакаленьне падступнае і крывадушнае.
каб вы не сапсуліся і не зрабілі сабе ідала, выявы ў выглядзе мужчыны або жанчыны,
і сказаў мне ГОСПАД: “Устань і зыйдзі адсюль з гары, бо саграшыў народ твой, які вывеў ты з Эгіпту; хутка зыйшлі з дарогі, якую Я загадаў ім, і зрабілі сабе ідала”.
І на Харэве вы гнявілі ГОСПАДА, і разгневаўся ГОСПАД на вас, і хацеў зьнішчыць вас.
Калі ж паміраў судзьдзя, яны адварочваліся і дапускаліся горшых злачынстваў, чым бацькі іхнія, ідучы за багамі чужымі, служачы ім і пакланяючыся ім, не пакідалі яны ўчынкаў сваіх ліхіх і шляху свайго ліхога.