зрабіў для яго вялікі пакой, дзе раней складалі ахвяры хлебныя, кадзіла, начыньні і дзесяціны збожжа, віна і алею, прызначаныя для лявітаў, сьпевакоў і прыдзьвернікаў, і дары для сьвятароў.
ВЫХАД 30:34 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў ГОСПАД Майсею: «Вазьмі сабе пахошчы: бальзам, і жывіцу, і галбан пахкі, і ладан чысты, кожнае ў роўнай частцы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гасподзь Майсею: вазьмі сабе пахошчаў: стакты, аніху, халвану духмянага і чыстага лівану, усяго пароўну, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Госпад Майсею: «Вазьмі сабе духмянасці: сок міры, і оныху, пахкі гальбан і найчысцейшае кадзіла, і хай будуць яны ў роўнай колькасці. |
зрабіў для яго вялікі пакой, дзе раней складалі ахвяры хлебныя, кадзіла, начыньні і дзесяціны збожжа, віна і алею, прызначаныя для лявітаў, сьпевакоў і прыдзьвернікаў, і дары для сьвятароў.
«І ты вазьмі сабе найлепшых пахошчаў: міра найчысьцейшага пяцьсот [сыкляў], цынамону пахкага палову гэтага, дзьвесьце пяцьдзясят [сыкляў], трысьнёгу пахкага дзьвесьце пяцьдзясят [сыкляў],
Чалавек, які [зробіць] работай мяшальніка масьцяў [алей], падобны да яго, і які памажа ім чужынца, будзе выгублены з народу свайго”».
I зробіш з гэтага кадзіла мяшанае работай мяшальніка масьцяў, пасоленае, чыстае, сьвятое.
I будзе паліць на ім Аарон пахкае кадзіла кожную раніцу. Калі ён будзе папраўляць лямпы, будзе паліць [кадзіла].
і алей памазаньня, і кадзіла пахкае для сьвятыні. Усё так, як Я загадаў табе, яны зробяць».
і ахвярнік каджэньня, і насілы для яго, і алей памазаньня і пахкае кадзіла, і заслону на ўваходзе ў Сялібу,
I зрабіў алей памазаньня сьвятога і пахкае кадзіла чыстае, работы мяшальніка масьцяў.
«Хто яна, якая выходзіць з пустыні як слупы дыму, духмяная мірам і кадзілам, і ўсякімі водарамі, [што прывозяць] гандляры.
Не ахвяроўваў ты Мне ягня на цэласпаленьне і ахвярамі крывавымі тваімі не ўслаўляў Мяне.
І возьме поўную кадзільніцу напаленых вуглёў з ахвярніка, які перад абліччам ГОСПАДА, і поўныя жмені пахкага тоўчанага кадзіла, і занясе за заслону;
Калі хто захоча скласьці ахвяру хлебную ГОСПАДУ, няхай прынясе пшанічнай мукі, зьмяшае яе з алеем і дадасьць да яе кадзіла,
і пакладзеш на кожны шэраг найчысьцейшага кадзіла; гэта будзе памятная частка хлеба, ахвяра агнявая для ГОСПАДА.
Калі б хто ня мог ахвяраваць дзьвюх туркавак або двух маладых галубоў, няхай прынясе за тое, што саграшыў, дзясятую частку эфы пшанічнай мукі ў ахвяру за грэх; няхай не палівае яе алеем і няхай не кладзе на яе кадзіла, бо гэта ахвяра за грэх.
А Элеазар, сын Аарона сьвятара, будзе рупіцца пра алей на асьвятленьне, пра пахкія кадзілы, пра заўсёдную ахвяру хлебную, і пра алей памазаньня, і пра ўсё, патрэбнае для [служэньня] ў Сялібе, пра сьвятыню і прыналежнасьці ейныя».
І, увайшоўшы ў дом, убачылі Дзіцятка з Марыяй, маці Ягонай, і, упаўшы, пакланіліся Яму; і, адчыніўшы скарбы свае, прынесьлі Яму падарункі: золата, ладан і сьмірну.