Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛІКІ 4:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 А Элеазар, сын Аарона сьвятара, будзе рупіцца пра алей на асьвятленьне, пра пахкія кадзілы, пра заўсёдную ахвяру хлебную, і пра алей памазаньня, і пра ўсё, патрэбнае для [служэньня] ў Сялібе, пра сьвя­тыню і прыналежнасьці ейныя».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 Элеазару, сыну Аарона сьвятара, даручаецца алей для сьвяцільні і пахучае дымленьне, і заўсёднае хлебнае прынашэньне і алей памазаньня, - даручаецца ўся скінія і ўсё, што ў ёй, сьвятыня і прылады яе.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Элеязэр, сын Аарона святара, хай рупіцца аб алеі на асвятленне, і аб найпрыемнейшым пахучым курэнні, і аб ахвяры, якая заўсёды ўчыняецца, і аб алеі намашчэння, і аб усім, што толькі патрэбна для служэння ў скініі, і аб усіх прыналежнасцях, што ў святыні».

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 4:16
20 Крыжаваныя спасылкі  

алей для асьвятленьня, пахошчы для алею памазаньня і для пахкага каджэньня,


«Загадай сынам Ізраіля, каб прынесьлі табе для сьвечніка найчысьцейшага алею, выціснутага з алівак, празрыстага, каб гарэлі лямпы [сьвечніка] заўсёды.


Бо вы былі як авечкі, што заблукалі, але цяпер вярнуліся да Пастыра і Епіскапа душаў вашых.


пасьвіце Божы статак, які ў вас, гледзячы за ім не пад прынукаю, але добраахвотна, і не дзеля прыбыткаў, але з ахвотаю,


а Хрыстос — як Сын у доме Ягоным, дом Якога — мы, калі толькі адвагу і пахвалу надзеі цьвёрда да канца трымаць будзем.


Дзеля гэтага, браты сьвятыя, удзельнікі ў нябесным пакліканьні, прыгледзьцеся да Апостала і Першасьвятара вызнаньня нашага, Ісуса Хрыста,


Бо адзін Бог і адзін Пасярэднік паміж Богам і людзьмі — Чалавек Хрыстос Ісус,


Гэтак няхай лічаць нас людзі за паслугачоў Хрыстовых і за аканомаў тайнаў Божых.


Дык сьцеражыце самі сябе і ўвесь статак, у якім Дух Сьвяты паставіў вас за епіскапаў пасьвіць царкву Божую, якую Ён здабыў уласнай крывёю.


«Дух Госпада на Мне, бо Ён памазаў Мяне дабравесьціць убогім, паслаў Мяне аздараўляць скрышаных сэрцам, абвяшчаць вязьням вызваленьне і сьляпым — вяртаньне зроку, пусьціць змучаных на свабоду,


А князем князёў лявітаў [быў] Элеазар, сын Аарона сьвятара. Ён наглядаў за тымі, што спаўнялі служэньне ў сьвятыні.


«Гэта вось ахвяра Аарона і сыноў ягоных, якую павінны яны складаць ГОСПАДУ ў дзень іхняга памазаньня. Будуць яны складаць ахвяру штодзённую з дзясятай часткі эфы мукі пшанічнай: палову яе раніцаю і палову — вечарам.


I зрабіў алей памазаньня сьвятога і пахкае кадзіла чыстае, работы мяшальніка масьцяў.


і алей памазаньня, і кадзіла пахкае для сьвятыні. Усё так, як Я загадаў табе, яны зробяць».


I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:


І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:


І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы