І верне ён здабытак з чужой працы, і не праглыне яго, і ня будзе цешыцца з багацьцяў набытых.
ВЫХАД 22:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі хто спасьвіў поле або вінаграднік, і пусьціў статак свой, і пасьвіць на полі іншага, няхай заплаціць найлепшым з поля свайго і найлепшым з вінаградніку свайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі хто паглуміць поле, альбо вінаграднік, пусьціўшы быдла сваё глуміць чужое поле, няхай адшкадуе лепшым з поля свайго і лепшым зь вінаградніка свайго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі хто дазволіць пасвіцца ў полі або вінаградніку і пусціць жывёлу сваю, каб пасвілася яна на чужым полі, хай пакрые страту цалкам са свайго поля па пладах яго; а калі ўсё поле будзе стаптана, хай пакрывае ён страту тым, што мае найлепшага на полі сваім або ў вінаградніку. |
І верне ён здабытак з чужой працы, і не праглыне яго, і ня будзе цешыцца з багацьцяў набытых.
тады гаспадар ямы мае заплаціць, аддаць срэбра ўласьніку іхняму, а мёртвая [жывёла] будзе ягонай.
Калі ўзыйшло над ім сонца, будзе [віна] крыві за яго. Плацячы, мае заплаціць злодзей, а калі ня мае чым [заплаціць], няхай прададуць яго за ўкрадзенае ім.
Калі шукаючы, знойдуць украдзенае ў руцэ ягонай ад вала аж да асла і да ягняці, і яны жывыя, няхай заплаціць падвойна.
Калі выйдзе агонь і ахопіць цярніну, і пажарэ снапы, або збожжа, або поле, тады плацячы, заплаціць той, хто запаліў агонь.
Але ж ты ня ўвёў нас у зямлю, якая ацякае малаком і мёдам, і ня даў нам на ўласнасьць палёў і вінаграднікаў! Хочаш вочы людзей засьляпіць? Ня пойдзем!»