І прыйшоў валадар Давід у Бахурым, і вось, выйшаў адтуль чалавек з роду дома Саўла, а імя ягонае — Шымэй, сын Гера. Ён ішоў і, ідучы, праклінаў яго,
ВЫХАД 22:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бога не праклінай, і начальніка ў народзе сваім не кляні. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Судзьдзяў не ліхаслові і правадыра ў народзе тваім ня ганьбі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не блюзні на Бога і не ганьбі кіраўніка народа свайго. |
І прыйшоў валадар Давід у Бахурым, і вось, выйшаў адтуль чалавек з роду дома Саўла, а імя ягонае — Шымэй, сын Гера. Ён ішоў і, ідучы, праклінаў яго,
І сказаў Абішай, сын Цэруі, валадару: «Чаму праклінае гэты здохлы сабака гаспадара майго, валадара? Пайду і адсяку галаву ягоную».
Бо ведае слуга твой, што я саграшыў, і вось, першы з усяго дому Язэпа выходжу сёньня на спатканьне гаспадара майго, валадара».
А насупраць яго пасадзіце двух чалавек, сыноў Бэліяла, і яны засьведчаць супраць яго, кажучы: “Ты блюзьніў супраць Бога і валадара”. І выведзіце яго, і ўкамянуйце, і забіце [яго]».
Давіда. Я буду славіць Цябе ўсім сэрцам; перад абліччам багоў буду выслаўляць Цябе.
Таму кожны багабойны будзе маліцца да Цябе ў часе, калі можна знайсьці Цябе; нават калі разальюцца воды вялікія, яны не дакрануцца яго.
І ты аддзеліш усё, што адкрывае ўлоньне, для ГОСПАДА, і ўсё першароднае, што адкрывае [ўлоньне] ў жывёлы, якое будзе тваё, мужчынскага роду — для ГОСПАДА.
«Пасьвяці Мне ўсіх першародных, што адкрываюць усякае ўлоньне ў сыноў Ізраіля, у чалавека і ў жывёлы. Мае яны».
I Сьвята Жніва пяршынаў працы тваёй, якія ты сеяў на полі, і Сьвята Збору [ўраджаю] пры заканчэньні году, калі зьбярэш працу тваю з поля.
Першыя пяршыны зямлі тваёй прынось у дом ГОСПАДА, Бога твайго. Не вары казьляняці ў малацэ маці ягонай.
Нават у думцы сваёй не кляні валадара, і ў спальні сваёй не кляні багатага, бо птушкі нябесныя занясуць голас твой, і тыя, што маюць крылы, распавядуць слова.
і сын Ізраільцянкі блюзьніў супраць імя [Госпада], і кляў Яго. І прывялі яго да Майсея. Імя маці ягонай — Шэляміт, дачка Дыбры, з калена Дана.
А да сыноў Ізраіля прамоў, кажучы: “Чалавек, які будзе клясьці Бога свайго, панясе грэх свой.
І хто зблюзьніць супраць імя ГОСПАДА, сьмерцю памрэ. Уся грамада, камянуючы, укамянуе яго, ці ён будзе прыхадзень, ці тутэйшы. Хто блюзьніць на імя ГОСПАДА, той сьмерцю памрэ.
Тады Павал сказаў яму: «Бог будзе біць цябе, сьцяна пабеленая! І ты сядзіш, судзячы мяне паводле Закону, і насуперак Закону загадваеш мяне біць».
І прамовіў Павал: «Ня ведаў я, браты, што ён першасьвятар. Бо напісана: “На начальніка народу твайго не кажы блага”».
а найбольш тых, якія ідуць за целам у нячыстых пажаданьнях і пагарджаюць панаваньнем, якія дзёрзкія, самалюбныя і не баяцца блюзьніць супраць славы,
гэтаксама будзе і з гэтымі летуценьнікамі, якія апаганьваюць цела, адкідаюць панаваньне і блюзьняць супраць славы.
І сказаў Давід Саўлу: «Навошта ты слухаеш словы людзей, якія кажуць: “Давід шукае зла для цябе”?
І сказаў Давід Абішаю: «Не забівай яго, бо ці ж можа быць невінаваты той, хто падняў руку сваю на памазанца ГОСПАДАВАГА?»