А за авечку няхай аднагародзіцца ў чатыры разы за тое, што так зрабіў і што не пашкадаваў яго».
ВЫХАД 22:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі хто ўкрадзе вала або ягня, і зарэжа яго або прадасьць яго, тады пяць валоў заплаціць за вала і чатыры авечкі — за ягня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі хто ўкрадзе вала альбо авечку, і заколе, альбо прадасьць, дык пяць валоў заплаціць за вала і чатыры авечкі за авечку. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі хто ўкрадзе вала або авечку і заб’е іх або прадасць, хай верне пяць валоў за аднаго вала і чатыры авечкі за адну авечку. |
А за авечку няхай аднагародзіцца ў чатыры разы за тое, што так зрабіў і што не пашкадаваў яго».
А калі вядома было, што вол бадлівы і ўчора, і пазаўчора, але ўласьнік ягоны не пільнаваў яго, тады мае ён заплаціць вала за вала, а мёртвы будзе ягоны.
На краях шатаў тваіх — кроў душаў нявінных і ўбогіх, якіх ты не злавіла на зладзействе. Але ты не глядзіш на гэта.
аддасьць заклад несправядлівы, зьверне тое, што зрабаваў, будзе хадзіць паводле пастановаў жыцьця, каб не рабіць злачынства, ён, жывучы, будзе жыць і не памрэ.
Няхай яны вызнаюць грэх свой, які ўчынілі, і аддадуць аднагароджаньне таму, перад кім саграшылі, з дадаткам пятай часткі.
А Закхей, стаўшы, сказаў Госпаду: «Госпадзе! Вось, палову маёмасьці маёй я аддаю ўбогім, і, калі каго абвінаваціў фальшыва, аддам учацьвёра».