І пра суботу сьвятую Тваю Ты паведаміў ім, і загадаў ім прыказаньні, пастановы і Закон праз рукі Майсея, слугі Твайго.
ВЫХАД 16:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Глядзіце, бо ГОСПАД даў вам суботу; дзеля гэтага Ён дае вам у шосты дзень хлеба на два дні. Заставайцеся кожны ў сябе, няхай не выходзіць ніхто з месца свайго ў сёмы дзень». Біблія (пераклад В. Сёмухі) глядзеце, Гасподзь даў вам суботу, таму Ён і дае ў шосты дзень хлеба на два дні: заставайцеся кожны ў сябе, ніхто ня выходзь зь мясьціны сваёй у сёмы дзень. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бачыце, што Госпад даў вам суботу, і таму ў дзень шосты даў вам ежы ўдвая; дзеля таго кожны з вас хай застанецца ў сябе, і ніхто хай не выходзіць з месца свайго ў сёмы дзень». |
І пра суботу сьвятую Тваю Ты паведаміў ім, і загадаў ім прыказаньні, пастановы і Закон праз рукі Майсея, слугі Твайго.
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Як доўга будзеце адмаўляцца захоўваць прыказаньні Мае і законы Мае?
«I ты прамовіш да сыноў Ізраіля, кажучы: “Толькі захоўвайце супачынкі Мае, бо гэта знак паміж Мною і вамі ў пакаленьнях вашых, каб вы пазналі, што Я — ГОСПАД, Які асьвячае вас.
І таксама даў ім суботы Мае, каб былі знакам паміж Мною і імі, каб ведалі, што Я— ГОСПАД, Які асьвячае іх.
А вярнуўшыся, падрыхтавалі духмянасьці і міра. І ў суботу супачывалі паводле прыказаньня.