Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫХАД 10:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

I сказаў ГОСПАД Майсею: «Выцягні руку тваю на зямлю Эгіпецкую дзеля саранчы, і яна прыйдзе на зямлю Эгіпецкую, і паесьць усю траву зямлі, усё, што пакінуў град».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Тады Гасподзь сказаў Майсею: працягні руку тваю на зямлю Егіпецкую, і хай нападзе саранча на зямлю Егіпецкую і паесьць усю траву зямную, усё, што ацалела ад граду.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І сказаў Госпад Майсею: «Выцягні руку сваю над зямлёю Егіпецкай, каб прыйшла саранча і ўзышла на яе, і з’ела ўсю зеляніну, якая засталася па градзе».

Глядзіце раздзел



ВЫХАД 10:12
6 Крыжаваныя спасылкі  

Сказаў, і прыйшла саранча, і хрушчоў безьліч,


I яна пакрыла паверхню ўсёй зямлі, і зямля пацямнела, і яна паела ўсю траву зямную і ўсе плады дрэваў, якія засталіся пасьля граду; і не засталося ніякай зеляніны на дрэвах і на траве палявой у-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай.


I сказаў ГОСПАД Майсею: «Скажы Аарону: “Вазьмі кій твой і выцягні руку тваю на воды Эгіпту, на рэкі іхнія, на ручаі іхнія, на сажалкі іхнія і на ўсялякія ставы водаў іхніх; і стануцца яны крывёй, і будзе кроў па ўсёй зямлі Эгіпецкай, і ў [начыньнях] драўляных і каменных”».


А пшаніца і жыта не былі пабітыя, бо яны пазьнейшыя.


І з дыму выйшла на зямлю саранча, і дадзена ёй улада, як маюць уладу скарпіёны зямныя,