І валадар Салямон кахаў шмат жанчынаў чужынскіх, і дачку фараона, і Мааўлянак, і Аманянак, і Эдомак, і Сідонак, і Хетак,
ВЫСЛОЎІ 31:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Не давай жанчынам сілы тваёй, ані шляхоў тваіх нішчыцелькам валадароў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Не аддавай жанчыне сілы тваёй, ні шляхоў тваіх пагубніцам цароў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не аддавай жанчынам маёмасць сваю, ані шляхоў сваіх тым, што губяць цароў. |
І валадар Салямон кахаў шмат жанчынаў чужынскіх, і дачку фараона, і Мааўлянак, і Аманянак, і Эдомак, і Сідонак, і Хетак,
Ці ня з іх прычыны саграшыў Салямон, валадар Ізраіля? У шмат якіх народаў не было валадара, як ён, і ён быў умілаваным Богам сваім, і Бог паставіў яго валадаром над усім Ізраілем; але нават яго ўвялі ў грэх жонкі чужаземныя.
І няхай ён не памнажае жонак сваіх, каб не адвярнулася сэрца ягонае, і няхай не памнажае срэбра і золата.