ВЫСЛОЎІ 27:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Разумны бачыць зло і хаваецца, а неразумныя ідуць і будуць пакараныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Разумны бачыць бяду і хаваецца; а нявопытныя ідуць наперад і прымаюць кару. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хітры, што бачыць ліха, — хаваецца; а легкаверныя, што ідуць да яго, — караюцца. |
Будзь мудры, сыне мой, і ўзрадуй сэрца маё, каб мог я адказаць таму, хто зьневажае мяне.
А ўбачыўшы мноства фарысэяў і садукеяў, якія ішлі да яго хрысьціцца, сказаў ім: «Спараджэньні яхідны, хто навучыў вас уцякаць ад будучага гневу?
Вераю Ной, атрымаўшы слова пра тое, што яшчэ не было бачным, у багабойнасьці пабудаваў каўчэг дзеля збаўленьня дому свайго; ёю ён асудзіў сьвет і паводле веры стаўся спадкаемцам праведнасьці.
каб праз дзьве нязьменныя рэчы, у якіх Богу хлусіць немагчыма, вялікае пацяшэньне мелі мы, якія прыбеглі ўхапіцца за надзею, што перад намі ляжыць,
а цяперашнія неба і зямля, якія ўтрымліваюцца словам Ягоным, захоўваюцца для агню на дзень суду і загубы людзей бязбожных.