ВЫСЛОЎІ 20:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Слава юнакоў — сіла іхняя, а веліч старых — сівізна. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Слава юнакоў - сіла іхняя, а акраса старых - сівізна. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Упрыгажэнне юнакоў — іх моц, а гонар старых — сівізна. |
Вытні і раны — лекавальная масьць, [якая пазбаўляе] ад ліхоты, і ўдары [ачышчаюць] глыбіню нутра.
Перад сівой галавой устань, і шануй аблічча старога, і бойся Бога твайго. Я — ГОСПАД.
Я напісаў вам, бацькі, што вы пазналі Таго, Які ад пачатку. Я напісаў вам, юнакі, што вы дужыя, і слова Божае застаецца ў вас, і вы перамаглі злога.