ВЫСЛОЎІ 2:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык хадзі ж ты шляхам добрых і трымайся сьцежкі праведнікаў, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму хадзі дарогаю добрых і трымайся сьцежкі праведнікаў, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, хадзі шляхам добрых людзей і трымайся сцежак справядлівых людзей: |
Але сьцежка праведных — як сьвятло зараніцы, што ўзыходзіць і расьце аж да поўнага дня.
Гэта кажа ГОСПАД: “Спыніцеся на шляхах, і паглядзіце, і спытайцеся пра сьцежкі старадаўнія, дзе шлях добры, і ідзіце па ім, і знойдзеце супакой душам вашым”. Але яны сказалі: “Ня пойдзем!”
каб ня стацца вам маруднымі, але пераймальнікамі тых, якія праз веру і доўгацярплівасьць бяруць у спадчыну абяцаньні.
Улюбёны! Не пераймай ліхое, але добрае. Хто робіць дабро, той ад Бога; а хто робіць ліхое, ня бачыў Бога.