Цяжка мне, бо [няма цябе], браце мой Ёнатан! Ты быў вельмі дарагі для мяне. Любоў твая была для мяне даражэй за любоў жаночую.
ВЫСЛОЎІ 18:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Чалавек, які мае сяброў, сам павінен быць сяброўскі, і бывае, што сябар больш любіць, чым брат. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто хоча мець сяброў, той і сам павінен быць прыязны; і бывае сябар больш прыязны за брата. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Чалавек можа быць паранены сябрамі, але ёсць сябар, які бліжэй за брата. |
Цяжка мне, бо [няма цябе], браце мой Ёнатан! Ты быў вельмі дарагі для мяне. Любоў твая была для мяне даражэй за любоў жаночую.
І адказаў Іттай валадару, і сказаў: «Як жывы ГОСПАД і як жывы гаспадар мой, валадар! Толькі там, дзе будзе гаспадар мой, валадар, на сьмерць ці на жыцьцё, там будзе і слуга твой».
І сказаў Абсалом Хушаю: «Ці такая ласка твая да сябра твайго? Чаму ты не пайшоў з сябрам тваім?»
Але пашкадаваў валадар Мэфібашэта, сына Ёнатана, сына Саўла, дзеля прысягі [перад] ГОСПАДАМ паміж Давідам і Ёнатанам, сынам Саўла.
Не пакідай бліжняга твайго і бліжняга бацькі твайго, і ў дом брата твайго не хадзі ў дзень няшчасьця твайго, бо лепш сусед блізка, чым брат далёка.
І скончыў Давід размову з Саўлам, і душа Ёнатана прыхілілася да душы Давіда, і палюбіў яго Ёнатан, як душу сваю.