БЫЦЦЁ 6:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І бачыў Бог зямлю, і вось, яна сапсаваная, бо кожнае цела скрывіла шлях свой на зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паглядзеў Гасподзь Бог на зямлю, і вось, яна разбэшчаная: бо ўсякая плоць скрывіла дарогу сваю на зямлі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі ўбачыў Бог, што зямля сапсаваная, бо вось усякае цела скрывіла дарогу сваю на зямлі, |
Дык зыйду і пагляджу, ці паводле крыку, які даходзіць да Мяне, учыняюць усё, ці не, і буду [гэта] ведаць».
І сказаў Бог Ною: «Канец усякаму целу прыйшоў перад аблічча Маё, бо зямля напоўнілася ліхадзействам праз іх. І вось, Я вынішчу іх з зямлі.
І сказаў ГОСПАД Ною: «Увайдзі ты і ўвесь дом твой у каўчэг, бо ўбачыў Я цябе праведным перад абліччам Маім у пакаленьні гэтым.
І загінула ўсякае цела, якое рухаецца па зямлі: і птушкі, і скаціна, і зьвяры, і ўсе паўзуны, што поўзаюць па зямлі, і ўсе людзі.
І сказаў Бог: «Гэта знак запавету, якi Я заключаю паміж Мною і вамі і ўсякай душой жывою, якая з вамі, у пакаленьні вечныя.
І ён паглядзіць на людзей і скажа: “Я грашыў і чыніў няправасьць, і не аднагароджана мне.
і калі не пашкадаваў старадаўнага сьвету, але васьмёх з Ноем, весьнікам праведнасьці, захаваў, як навёў быў патоп на сьвет бязбожнікаў;