Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 48:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

I сказаў Язэп бацьку свайму: «Ня гэтак, ойча мой, бо гэта першародны. Палажы правіцу тваю на галаву ягоную».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і сказаў Язэп бацьку свайму: ня так, бацька мой, бо гэта - першынец; пакладзі на яго правую руку тваю.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І сказаў бацьку: «Не выпадае так, ойча, бо гэты першародны: пакладзі правіцу сваю на яго галаву!»

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 48:18
11 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Лот да іх: «О не, Госпадзе!


I ўзяла Рэбэка адзежу Эзава, сына свайго старэйшага, найкаштоўнейшую, што была ў яе дома, і апранула Якуба, сына свайго малодшага,


I сказаў Ляван: «Ня робіцца так у мясцовасьці нашай, каб малодшую выдаваць перад старэйшай.


I селі яны перад ім, першародны паводле першароднасьці сваёй, і наймалодшы паводле маладосьці сваёй, і зьдзіўляліся мужы гэтыя, [гледзячы] адзін на аднаго.


I ўбачыў Язэп, што бацька ягоны палажыў правую руку сваю на галаву Эфраіма, і было гэта ліхім у вачах ягоных. I падхапіў ён руку бацькі свайго, каб пералажыць яе з галавы Эфраіма на галаву Манасы.


I запярэчыў бацька ягоны, і сказаў: «Ведаю, сыне мой, ведаю, таксама ён будзе народам, і таксама ён будзе вялікі, але брат ягоны малодшы будзе большы за яго, і насеньне ягонае будзе поўняю народаў».


Рубэн, першародны мой, ты — моц мая і пачатак сілы маёй, перавышаеш [усіх] годнасьцю і перавышаеш магутнасьцю.


Не, [ня будзе] так. Ідзіце мужчыны і служыце ГОСПАДУ, бо вы гэтага жадалі». I выгналі іх ад аблічча фараона.


А мудрыя адказалі, кажучы: “Каб хапіла і нам, і вам, ідзіце лепш да прадаўцоў і купіце сабе”.


А Пётар сказаў: «Ніякім чынам, Госпадзе, бо ніколі ня еў я паганага ці нячыстага».


А я сказаў: “Ніякім чынам, Госпадзе, бо нічога паганага ці нячыстага ніколі ня браў я ў вусны мае”.