I супачыў, і памёр Абрагам у старасьці добрай, стары і насычаны [жыцьцём], і быў далучаны да народу свайго.
БЫЦЦЁ 37:35 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўсталі ўсе сыны ягоныя, і ўсе дочкі ягоныя, каб пацешыць яго, але ён адмаўляўся пацешыцца, і казаў: «Бо зыйду да сына майго са смуткам у апраметную». I плакаў па [Язэпе] бацька ягоны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сабраліся ўсе сыны ягоныя і ўсе дочкі ягоныя, каб суцешыць яго; але ён не хацеў суцешыцца і сказаў: са смуткам сыйду да сына майго ў апраметную. Так аплакваў яго бацька ягоны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі сабраліся ўсе дзеці яго, каб суцішыць боль бацькі, не хацеў ён слухаць суцяшэнняў і казаў: «Са смуткам пайду за сынам маім у апраметную». І плакаў па ім бацька яго. |
I супачыў, і памёр Абрагам у старасьці добрай, стары і насычаны [жыцьцём], і быў далучаны да народу свайго.
I адказаў Ляван, і сказаў Якубу: «Дочкі гэтыя — мае дочкі, і сыны гэтыя — мае сыны; і авечкі гэтыя — мае авечкі, і ўсё, што ты бачыш, — гэта маё. I дочкам маім, што я зраблю ім сёньня, або сынам іхнім, якіх яны нарадзілі?
I супачыў Ісаак, і памёр, і быў далучаны да народу свайго, стары і насычаны днямі, і пахавалі яго Эзаў і Якуб, сыны ягоныя.
А ён сказаў: «Ня зыйдзе сын мой з вамі; бо брат ягоны памёр, і ён адзін застаўся! Калі здарыцца з ім няшчасьце ў дарозе, у якую вы пойдзеце, вы зьвядзеце сівізну маю са смуткам у апраметную».
I сказаў Ізраіль: «Досыць! Яшчэ жыве Язэп, сын мой! Пайду і ўбачу яго, перш, чым памру».
I сказаў Ізраіль Язэпу: «Я не спадзяваўся ўбачыць аблічча тваё, і вось, Бог даў мне ўбачыць насеньне тваё».
І сталі старшыні дому ягонага над ім, каб падняць яго з зямлі, але ён не хацеў, і ня еў хлеб з імі.
А цяпер [дзіця] памерла.Навошта маю посьціць? Ці ж я змагу яго вярнуць? Я пайду да яго, але яно да мяне ня вернецца».
І задрыжэў валадар, і пайшоў у верхняе памяшканьне брамы, і плакаў. А калі ішоў, гаварыў: «Сыне мой, Абсаломе! Абсаломе, сыне мой, сыне мой! Лепш бы я памёр, чым ты! Абсаломе, сыне мой, сыне мой!»
I плакаў па іх Эфраім, бацька іхні, шмат дзён, і прыйшлі браты ягоныя пацешыць яго.
І пачулі тры сябры Ёва пра вялікае няшчасьце, якое напаткала яго, і прыйшлі, кожны з мясцовасьці сваёй: Эліфаз з Тэману, Більдад з Шуаху і Цафар з Наамы. І дамовіліся яны, каб разам прыйсьці, і наведаць яго, і пацешыць.
У дзень трывогі маёй шукаю я Госпада; уначы рука мая працягнутая і не зьнемагаецца; адмаўляецца ад пацяшэньня душа мая.
Усё, што можа зрабіць рука твая, рабі паводле сілы тваёй, бо ў адхлані, у якую ты ідзеш, няма ані справаў, ані разуменьня, ані веданьня, ані мудрасьці.
Гэта кажа ГОСПАД: “Чуецца голас у Раме, галашэньне і горкі плач. Рахель плача над сынамі сваімі і ня хоча быць суцешанай дзеля сыноў сваіх, бо іх няма”.