Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 31:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 Гэта кажа ГОСПАД: “Чуецца голас у Раме, галашэньне і горкі плач. Рахель плача над сынамі сваімі і ня хоча быць суцешанай дзеля сыноў сваіх, бо іх няма”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 Так кажа Гасподзь: голас чуцен у Раме, лямант і горкае галашэньне: Рахіль плача па дзецях сваіх і ня хоча суцешыцца ў дзецях сваіх, бо іх няма.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 Гэта кажа Госпад: «Чуецца ў Раме голас ляманту, плач і галашэнне Ракелі, якая аплаквае сыноў сваіх і не хоча супакоіцца дзеля іх, бо няма іх».

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 31:15
18 Крыжаваныя спасылкі  

Слова, якое было да Ярэміі ад ГОСПАДА пасьля таго, як вызваліў яго з Рамы Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, калі ён узяў яго, а ён быў закуты ў кайданы сярод усіх выгнанцаў з Ерусаліму і Юды, якія мелі быць выведзеныя ў Бабілон.


Голас мой да Бога, і буду крычаць; голас мой да Бога, і Ён пачуў мяне.


I памерла Рахель, і была пахаваная пры дарозе ў Эфрату, гэта Бэтлеем.


Намёт мой зьнішчаны, усе вяроўкі мае пазрываныя, сыны мае адыйшлі ад мяне і няма іх, няма ўжо нікога, хто б расьцягнуў намёт мой і хто б павесіў заслоны мае.


Дзеля таго я сказаў: «Адвярніцеся ад мяне, я буду горка плакаць. Не спрабуйце суцешыць мяне, бо зьнішчаная дачка народу майго».


А яны сказалі: «Дванаццаць слугаў тваіх, браты [мы]. Мы — сыны аднаго чалавека ў зямлі Ханаан, і вось, наймалодшы сёньня з бацькам нашым, а аднаго няма».


I ўсталі ўсе сыны ягоныя, і ўсе дочкі ягоныя, каб пацешыць яго, але ён адмаўляўся пацешыцца, і казаў: «Бо зыйду да сына майго са смуткам у апраметную». I плакаў па [Язэпе] бацька ягоны.


Бацькі нашыя грашылі; і іх няма, і беззаконьні іхнія мы носім.


I сказаў ім Якуб, бацька іхні: «Вы пазбавілі мяне дзяцей. Язэпа няма; і Сымона няма, і Бэн’яміна [хочаце] ўзяць. Усё гэта [гора] на мяне прыйшло!»


І Ён разгарнуў яго перад абліччам Маім; а быў ён запісаны з аднаго і другога боку, і былі ў ім запісаныя лямант, уздыханьне і бедаваньне.


але прамінуў ён, няма яго, і я шукаў яго, і не знайшоў.


Чаму Ты не прабачыш грэху майго і чаму не адкінеш віны маёй? Бо хутка я засну ў парахне, і калі раніцаю будзеш шукаць мяне, ня знойдзеш».


Пасьля вяртаўся ў Раму, бо там быў дом ягоны, і там судзіў Ізраіля. І ён пабудаваў там ахвярнік ГОСПАДУ.


Гібэон, Рама, Бэерот,


І хадзіў Энох з Богам, і ня стала яго, бо забраў яго Бог.


Яна сядзела пад пальмаю Дэборы паміж Рамаю і Бэтэлем на гары Эфраіма. І прыходзілі да яе сыны Ізраіля на суд.


Пераходзяць яны вандол, у Геве начуюць. Дрыжыць Рама, Гіва Саўлава ўцякае.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы