Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 34:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

I выйшла Дзіна, дачка Леі, якую яна нарадзіла Якубу, паглядзець на дочак зямлі той.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Дзіна, дачка Ліі, якую яна нарадзіла Якаву, выйшла падзівіцца на дачок зямлі той.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І выйшла аднойчы Дзіна, дачка, якую нарадзіла Лія Якубу, каб паглядзець на дачок таго краю.

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 34:1
10 Крыжаваныя спасылкі  

I сталася, што меў Эзаў сорак гадоў, і ўзяў сабе за жонку Юдыту, дачку Бээры Хета, і Басэмат, дачку Элёна Хета,


I сказала Рэбэка Ісааку: «Абрыдла мне жыцьцё маё з прычыны дачок Хета. Калі возьме Якуб жонку з дачок Хета, якія з дочак зямлі гэтай, дык навошта мне жыцьцё?»


I бачыў Эзаў, што дабраславіў Ісаак Якуба, і, дабраслаўляючы яго, паслаў яго ў Падан-Арам узяць сабе адтуль жонку, і загадаў яму, кажучы: «Не бяры жонкі з дачок Ханаану»;


I сказала Лея: «На шчасьце маё, бо шчасьлівай будуць называць мяне дочкі». I назвала імя ягонае Асэр.


Потым нарадзіла дачку, і назвала імя ейнае Дзіна.


I паставіў там ахвярнік, і назваў яго «Бог ёсьць Бог Ізраіля».


Гэта сыны Леі, якіх яна нарадзіла Якубу ў Падан-Араме, і [яшчэ] Дзіну, дачку ягоную. Усіх душаў сыноў ягоных і дочак ягоных — трыццаць тры.


Як лёгка ты мяняеш шляхі твае! Таксама Эгіпет асаро­міць цябе, як асароміла цябе Асірыя.


Да таго ж яны прывучаюцца не працаваць, цягаючыся па дамах; і ня толькі не працаваць, але і балбатаць, і рабіць непатрэбныя рэчы, гаворачы, чаго ня сьлед.


былі цьвярозыя, чыстыя, гаспадарлівыя, добрыя, падпарадкаваныя сваім мужам, каб не было блюзьненьня на слова Божае.