I сказаў Эзаў Якубу: «Дай мне крыху чырвонай, гэтай чырвонай [стравы], бо я стомлены». Дзеля гэтага названае імя ягонае Эдом.
БЫЦЦЁ 25:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I варыў Якуб страву, і Эзаў прыйшоў з поля, і быў ён стомлены. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І згатаваў Якаў страву; а Ісаў прыйшоў з поля стомлены. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі Якуб зварыў нейкую страву, падышоў з поля Эзаў надта змучаны |
I сказаў Эзаў Якубу: «Дай мне крыху чырвонай, гэтай чырвонай [стравы], бо я стомлены». Дзеля гэтага названае імя ягонае Эдом.
I Якуб даў Эзаву хлеб і страву з сачэвіцы, і ён еў, і піў, і ўстаў, і пайшоў; і пагрэбаваў Эзаў першародзтвам.
А Элісэй вярнуўся ў Гільгал. І быў голад у зямлі. І сыны прарокаў сядзелі перад абліччам ягоным, і ён сказаў слузе свайму: «Пастаў вялікі кацёл і звары поліўку для сыноў прарокаў».
І выйшаў адзін з іх у поле назьбіраць зеляніны. І знайшоў ён дзікую расьліну, і назьбіраў з яе дзікіх пладоў поўны плашч свой. І ён вярнуўся, і накідаў іх у кацёл з поліўкай, а ён ня ведаў, што гэта была [за расьліна].
"Калі хто нёс асьвячонае мяса ў крысе адзеньня свайго і дакрануўся крысом сваім да хлеба, або да стравы, або да віна, або да алею, або да якой ежы, ці будуць яны асьвячоныя?"”» І сьвятары адказалі: «Не».
І адказаў з народу, і сказаў: «Бацька твой запрысяг народ, кажучы: “Пракляты чалавек, які сёньня будзе есьці хлеб”. А народ вельмі змучаны».
У той дзень білі яны Філістынцаў ад Міхмашу аж да Аялону, хоць народ быў вельмі змучаны.