I быў голад на ўсім абліччы зямлі, і адчыніў Язэп усе [гумны], якія былі ў іх, і прадаваў Эгіпцянам. I павялічваўся голад у зямлі Эгіпецкай.
БЫЦЦЁ 12:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І стаўся голад у той зямлі. І зыйшоў Абрам у Эгіпет, каб пажыць там, бо вялікі голад быў у той зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І быў голад у той зямлі. І сышоў Абрам у Егіпет, пажыць там, бо памацнеў голад у зямлі той. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І запанаваў голад у зямлі. Дык Абрам адышоў у Егіпет, каб качаваць там. |
I быў голад на ўсім абліччы зямлі, і адчыніў Язэп усе [гумны], якія былі ў іх, і прадаваў Эгіпцянам. I павялічваўся голад у зямлі Эгіпецкай.
I з усёй зямлі прыходзілі ў Эгіпет купляць у Язэпа, бо павялічваўся голад па ўсёй зямлі.
I прыйшлі сыны Ізраіля купляць збожжа разам з тымі, што прыйшлі [туды], бо быў голад у зямлі Ханаан.
А хлеба не было на ўсёй зямлі, бо голад быў вельмі цяжкі, і была вычарпаная зямля Эгіпецкая і зямля Ханаанская з прычыны голаду.
І стаўся голад у дні Давіда тры гады, год за годам. І раіўся Давід перад абліччам ГОСПАДА, і ГОСПАД сказаў: «На Саўле і на доме ягоным [цяжэе] кроў, бо ён забіў Гібэонцаў».
А Элісэй вярнуўся ў Гільгал. І быў голад у зямлі. І сыны прарокаў сядзелі перад абліччам ягоным, і ён сказаў слузе свайму: «Пастаў вялікі кацёл і звары поліўку для сыноў прарокаў».
І быў голад вялікі ў Самарыі, бо вось, аблягалі яе. І галава асла [каштавала] восемдзясят срэбнікаў, а чвэрць каба галубячага лайна — пяць срэбнікаў.
Гэта сказаў Я вам, каб мелі супакой у-ва Мне. У гэтым сьвеце гора мець будзеце, але будзьце пэўныя, Я перамог сьвет».
умацоўваючы душы вучняў, просячы трываць у веры і што праз шмат мукаў мусім мы ўвайсьці ў Валадарства Божае.
Прыйшоў жа голад на ўсю зямлю Эгіпту і Ханаану, і гора вялікае, і бацькі нашыя не знаходзілі жыўнасьці.
І было ў дні, калі судзілі судзьдзі, і быў голад на зямлі, і пайшоў чалавек з Бэтлеему Юдэйскага жыць на палях Мааву, ён, і жонка ягоная, і два сыны ягоныя.