Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДЗЕІ 7:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 Прыйшоў жа голад на ўсю зямлю Эгіпту і Ханаану, і гора вялікае, і бацькі нашыя не знаходзілі жыўнасьці.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 І прыйшоў голад і вялікі смутак на ўсю зямлю Егіпецкую і Ханаанскую, і бацькі нашыя не знаходзілі, чым пракарміцца.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 І ўвесь Егіпет і Ханаан наведаў голад, і вялікае гора, і бацькі нашы не мелі што есці.

Глядзіце раздзел Копія




ДЗЕІ 7:11
8 Крыжаваныя спасылкі  

I паклікаў Ён голад на зямлю, усякую падпору хлеба зламаў,


I я буду карміць цябе там, бо яшчэ пяць гадоў голаду, каб не згалеў ты, і дом твой, і ўсё, што тваё"”.


А голад цяжэў на зямлі.


I прыйшлі сыны Ізраіля купляць збожжа разам з тымі, што прыйшлі [туды], бо быў голад у зямлі Ханаан.


I сказалі яны фараону: «Вандраваць у зямлі гэтай мы прыйшлі, бо няма пашы для авечак слугаў тваіх, бо вялікі голад у зямлі Ханаан. І цяпер, просім, дазволь пасяліцца слугам тваім у зямлі Гашэн».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы