Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




АМОСА 7:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І я сказаў: «Госпадзе ГОСПАДЗЕ, калі ласка, спыні! Як устане Якуб? Бо ён малы».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І сказаў я: Госпадзе Божа! спыні; як устаіць Якаў? ён вельмі малы.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Я прасіў: “Госпадзе Божа, перастань, малю, як жа застанецца Якуб, бо малы ён?”

Глядзіце раздзел



АМОСА 7:5
9 Крыжаваныя спасылкі  

Ты стрымаў усю лютасьць Тваю, адвярнуў жар гневу Твайго.


Калі б ГОСПАД Магуцьцяў не пакінуў нам рэшты, сталіся б мы як Садом, былі б падобныя да Гаморы.


Бо яшчэ крыху, яшчэ хвіліну, і спыніцца ярасьць, і гнеў Мой павернецца на загубу іхнюю».


І выйдзе з яго падзяка і голас тых, якія радуюцца, і Я памножу іх, і ня будуць зьмяншацца, і Я праслаўлю іх, і ня будуць пагарджаныя.


А ў той час, калі яны забівалі, я застаўся сам, упаў на аблічча маё і так маліўся ўголас: «Госпадзе, ГОСПАДЗЕ! Ці Ты хочаш вынішчыць усю рэшту Ізраіля, выліваючы гнеў Свой на Ерусалім?»


Паміж прысенкамі і ахвярнікам няхай плачуць сьвятары, служыцелі Божыя, і няхай кажуць: «Пашкадуй, ГОСПАДЗЕ, народ Твой, і ня дай спадчыны Тваёй на ганьбаваньне, каб народы ня мелі ўлады над ёю. Навошта маюць казаць між народамі: “Дзе Бог іхні?”»


Бо тыя, якія пагарджалі днём малых [пачаткаў], бу­дуць радавацца і ўбачаць адвес з волава ў руцэ Зэрубабэля. А гэтыя сем — вочы ГОСПАДА, якія абыходзяць усю зямлю”.


Даруй, прашу, правіну народу гэтаму дзеля вялікай міласэрнасьці Тваёй, як Ты насіў народ гэты ад Эгіпту аж дасюль».