АМОСА 7:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) але ў Бэтэлі больш не спрабуй прарочыць, бо ён — сьвятыня валадара і дом валадарства». Біблія (пераклад В. Сёмухі) а ў Вэтылі больш не прароч, бо ён - сьвятыня цара і дом царскі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а ў Бэтэлі болей не праракуй, бо гэта царская святыня і дом царства». |
І ўстанавіў Ерабаам сьвята ў восьмым месяцы, у пятнаццаты дзень месяца, падобнае да таго сьвята, якое ў Юдзе, і сам узыйшоў да ахвярніка. І зрабіў ён так у Бэтэлі, складаючы ахвяру крывавую быкам, якіх сам зрабіў. І паставіў ён у Бэтэлі святароў для ўзгоркаў, якія пабудаваў.
І вось, прыйшоў чалавек Божы з Юды ў Бэтэль паводле слова ГОСПАДА, а Ерабаам стаяў пры ахвярніку, каб кадзіць.
І рабіў ён ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і не адвярнуўся ад усіх грахоў Ерабаама, сына Навата, які ўвёў у грэх Ізраіля.
якія кажуць відушчым: «Ня мейце відзежаў!», а прадказальнікам: «Не прадказвайце нам гэтых рэчаў справядлівых, але кажыце нам тое, што нам падабаецца, прадказвайце нам прыемнае.
Навошта ты прарочыў у імя ГОСПАДА, кажучы: “Як Шыло будзе Дом гэты, і горад гэты будзе зруйнаваны і [будзе] бязьлюдным”?» І ўвесь народ сабраўся супраць Ярэміі ў Доме ГОСПАДА.
Бо ў той дзень, калі Я наведаю Ізраіль за правіны ягоныя, Я таксама наведаю ахвярнікі Бэтэлю, і будуць адсечаныя рогі ахвярніку, і ўпадуць на зямлю.
І не шукайце ў Бэтэлі, і не зыходзьце ў Гільгал, і не пераходзьце ў Бээр-Шэву, бо Гільгал будзе палонены палонам, а Бэтэль станецца марнотаю”.
І цяпер слухай слова ГОСПАДА. Ты кажаш: “Не прароч на Ізраіля і не прапаведуй на дом Ісаака”.
І будуць спустошаныя ўзгоркі Ісаака, і сьвятыні Ізраіля будуць зруйнаваныя, і Я паўстану з мячом на дом Ерабаама».
кажучы: «Ці не пагрозамі забаранілі мы вам навучаць пра імя гэтае? І вось, вы напоўнілі Ерусалім вучэньнем вашым і хочаце сьцягнуць на нас кроў Чалавека Гэтага».
Яны ж паслухаліся яго і, паклікаўшы апосталаў, зьбіўшы, загадалі ім не гаварыць пра імя Ісуса, і вызвалілі іх.