Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




АМОСА 6:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Дзеля гэтага яны пойдуць у палон на чале палонных, і будзе аддалена банкетаваньне ад тых, якія качаліся [ў раскошы]”.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

За тое сёньня пойдуць яны ў палон на чале палонных, і скончыцца вялікая радасьць сьпешчаных.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Таму цяпер пойдуць у выгнанне на чале перасяленцаў, і спыніцца зборышча гуляк.

Глядзіце раздзел



АМОСА 6:7
17 Крыжаваныя спасылкі  

Калі я знайшла ласку ў вачах валадара, і калі добра для валадара паслухаць жаданьне маё і зрабіць паводле просьбы маёй, няхай прыйдзе валадар і Аман на гасьціну, якую я зраблю ім, і заўтра я зраблю паводле слова валадара».


Трымціць сэрца маё, трывога ахапіла мяне, прыцемкі, жаданыя мною, сталіся жудасьцю для мяне.


Заціхла вясёласьць бубнаў, змоўк гоман тых, якія весяляцца; заціхла вясёласьць гусьляў.


У тую ноч быў забіты Бэльшацар, валадар Халдэйскі.


І выйдзе, і [пойдзе] кожная перад сабою праз выломы [ў мурах], і кінуць вас у Гермоне, кажа ГОСПАД.


За гэта Я завяду вас у палон далёка за Дамаск, кажа ГОСПАД. Бог Магуцьцяў — імя Ягонае.


І не шукайце ў Бэтэлі, і не зыходзьце ў Гільгал, і не пераходзьце ў Бээр-Шэву, бо Гільгал будзе палонены палонам, а Бэтэль станецца марнотаю”.


Бо гэтак сказаў Амос: “Ад мяча памрэ Ерабаам, і Ізраіль паланеньнем будзе выведзены ў палон з зямлі сваёй”».


Дзеля гэтага кажа ГОС­ПАД: “Жонка твая будзе распусьнічаць у горадзе, а сыны твае і дочкі твае ўпадуць ад мяча, і зямля твая будзе падзелена шнурам [меральным], і ты памрэш у зямлі нячыстай, і Ізраіль паланеньнем пойдзе ў палон з зямлі сваёй”».


Бо яны спляліся як цярніна, напіліся напоямі [сваімі], і зжарэ іх [агонь] як салому цалкам высхлую.


І ўпадуць ад вострыва мяча, і павядуць іх у палон да ўсіх паганскіх народаў, і Ерусалім будуць таптаць пагане, пакуль ня скончацца часы паганаў.


Народзіш сыноў і дачок, але ня будуць з табою, бо павядуць іх у няволю.