Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




АМОСА 6:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 За тое сёньня пойдуць яны ў палон на чале палонных, і скончыцца вялікая радасьць сьпешчаных.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 Дзеля гэтага яны пойдуць у палон на чале палонных, і будзе аддалена банкетаваньне ад тых, якія качаліся [ў раскошы]”.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 Таму цяпер пойдуць у выгнанне на чале перасяленцаў, і спыніцца зборышча гуляк.

Глядзіце раздзел Копія




АМОСА 6:7
17 Крыжаваныя спасылкі  

бо так кажа Амос: ад меча памрэ Ераваам, а Ізраіль абавязкова зьведзены будзе палонным зь зямлі сваёй.


Ня шукайце Вэтыля і не хадзеце ў Галгал і ў Вірсавію не вандруйце, бо Галгал увесь пойдзе ў палон і Вэтыль абернецца ў нішто.


і палягуць ад вострага меча, і павядуцца ў палон ва ўсе народы; і Ерусалім будзе таптаны язычнікамі, дакуль ня скончацца часы язычнікаў.


бо пераплеценыя паміж сабою, як цярноўнік і ўпітыя, як п'яніцы, яны пажэртыя будуць начыста, як сухая салома.


За гэта, вось што кажа Гасподзь: жонка твая будзе зьняслаўлена ў горадзе, сыны і дочкі твае загінуць ад меча, зямля твая будзе падзелена межавою вяроўкаю, а ты памрэш у зямлі нячыстай, і Ізраіль мусова выведзены будзе зь зямлі сваёй.


За тое Я перасялю вас за Дамаск, кажа Гасподзь; Бог Саваоф - імя Яму!


Сэрца маё трымціць; дрыготка калоціць мяне; радасная ноч мая абярнулася жудасьцю мне.


калі я знайшла добрую волю ў вачах цара, і калі цару заўгодна задаволіць жаданьне маё і выканаць просьбу маю, дык хай цар з Аманам прыйдзе на гасьціну, якую я прыгатую ім, і заўтра я выканаю слова цара.


Сыноў і дочак народзіш, але іх ня будзе ў цябе, бо пойдуць у палон.


Тае самае ночы Валтасар, цар Халдэйскі, быў забіты,


Спынілася весялосьць з тымпанамі; змоўк шум вясёлых; сьціхлі гукі арфы;


І праз праломіны ў мурах выйдзеце, кожнае - як станецца, і кінеце ўсё ўбранства харомаў, кажа Гасподзь.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы