А народ маўчаў і не адказваў яму ані слова, бо такі быў загад валадара, які казаў: «Не адказвайце».
АМОСА 5:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага разумны ў гэты час маўчыць, бо гэта час ліхі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму разумны маўчыць гэтым часам, бо ліхі гэты час. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось чаму ў гэты час мудры маўчыць, бо гэта — час нядолі. |
А народ маўчаў і не адказваў яму ані слова, бо такі быў загад валадара, які казаў: «Не адказвайце».
Бо таксама ня ведае чалавек часу свайго. Як рыбы трапляюць у згубную сетку, і як птушкі заблытваюцца ў сіле, так сыны чалавечыя патрапляюць у ліхі час, які прыходзіць на іх нечакана.
І яны маўчалі, і не адказалі яму ані слова, бо так загадаў ім валадар і сказаў: «Не адказвайце яму!»
і яны сказалі яму: «Гэта кажа Эзэкія: “Дзень гэты — дзень гора, і кары, і ганьбы, бо прыйшлі сыны, каб нарадзіцца, але няма сілы, каб нарадзіць.
Але няхай ніхто не спрачаецца і ня ганіць іншага, бо народ твой — як той, хто спрачаецца са сьвятаром.
І возьме яго дзядзька ягоны, і спаліць яго, каб вынесьці косткі з дому, і скажа таму, хто ў сярэдзіне дому: “Ці ёсьць яшчэ [хто] ў цябе?” А той скажа: “Няма”. І ён скажа: “Маўчы, бо нельга ўзгадваць імя ГОСПАДА”;
Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД: «Вось, Я задумляю на племя гэтае ліха, ад якога вы ня ўхіліце шыяў вашых, і ня будзеце хадзіць ганарліва, бо гэта час ліхі».
Я пачуў, і задрыжэла нутро маё, ад голасу [гэтага] затрымцелі вусны мае, гнілізна ўвайшла ў косткі мае, і я калачуся на месцы сваім. Але я маю быць у супакоі ў дзень бедства, калі прыйдзе на народ гэты той, хто пераможа [нас].
Дзеля гэтага вазьміце ўсю зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаць у дзень злы і, усё зрабіўшы, застацца стаяць.