І сказаў яму: «Я — ГОСПАД, Які вывеў цябе з Уру Халдэйскага, каб даць табе гэтую зямлю ў валоданьне».
АДКРЫЦЦЁ 4:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І з пасаду выходзяць маланкі, і грымоты, і галасы; і сем лямпаў агністых гараць перад пасадам, якія ёсьць сем духаў Божых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І з трона зыходзілі маланкі і грымоты і галасы, і сем сьветачаў вогненных гарэлі перад тронам, якія ёсьць сем духаў Божых. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ад пасада выходзілі маланкі, і галасы, і грымоты; і сем светачаў агністых гараць перад пасадам, якія ёсць сем духаў Божых. |
І сказаў яму: «Я — ГОСПАД, Які вывеў цябе з Уру Халдэйскага, каб даць табе гэтую зямлю ў валоданьне».
і сьвечнікі, і лямпы для запальваньня іх паводле пастановы перад Давірам — са шчырага золата;
I сталася ў трэці дзень, прыйшла раніца, і былі грымоты, і маланкі, і воблака цяжкае над гарою, і гук трубы вельмі моцны; і задрыжаў увесь народ, які быў у табары.
I ўвесь народ глядзеў на грымоты і бліскавіцы, і гук трубы, і гару, якая дымілася; і, глядзеў народ, і хістаўся, і стаяў здалёк.
I зробіш сем лямпаў для яго, і будуць прыладжаны лямпы ягоныя, і будуць сьвяціць на пярэдні бок яго.
I зрабіў сем лямпаў для яго, і абцужкі да яго, і папяльнічку да яго са шчырага золата.
А выгляд тых [істотаў] жывых — быццам гарачыя вуглі распаленыя, падобныя да паходняў, якія рухаюцца між тымі [істотамі] жывымі. Агонь зьзяў, і з агню выходзілі маланкі.
І ГОСПАД загрыміць з Сыёну, і выдасьць голас Свой з Ерусаліму, і задрыжаць неба і зямля; але ГОСПАД — прыстанішча для народу Свайго і апора для сыноў Ізраіля.
і сказаў мне: “Што ты бачыш?” І я сказаў, кажучы: “Бачу, і вось, сьвечнік, увесь з золата, і чара на версе ягоным, і сем лямпаў ягоных на ім, і сем рурак да лямпаў, якія на версе ягоным,
Тады падобнае будзе Валадарства Нябеснае да дзесяці дзяўчынаў, якія, узяўшы лямпы свае, выйшлі насустрач жаніху.
Я хрышчу вас у вадзе на навяртаньне, але Той, Хто ідзе за мною, дужэйшы за мяне, і я ня варты несьці сандалы Ягоныя. Ён будзе хрысьціць вас у Духу Сьвятым і ў агні.
Ян — да сямі цэркваў, што ў Азіі: ласка вам і супакой ад Таго, Які ёсьць, і Які быў, і Які прыходзіць, і ад сямі духаў, якія перад пасадам Ягоным,
і закрычаў голасам вялікім, як леў рыкае; і калі закрычаў ён, прагаварылі сем грымотаў галасамі сваімі.
І адчынілася бажніца Божая ў небе, і зьявіўся каўчэг запавету Ягонага ў бажніцы Ягонай; і сталіся маланкі, і галасы, і грымоты, і землятрус, і град вялікі.
І анёлу царквы, што ў Сардах, напішы: “Гэта кажа Той, Які мае сем духаў Божых і сем зорак: ‘Ведаю справы твае, што ты маеш імя, што жывеш, ды ёсьць мёртвы.
І я ўбачыў, і вось, пасярод пасаду і чатырох жывёлаў, і пасярод старостаў Ягня стаіць, быццам забітае, Які мае сем рагоў і сем вачэй, што ёсьць сем духаў Божых, якія пасланыя на ўсю зямлю.
І ўзяў анёл кадзільню, і напоўніў яе агнём з ахвярніку, і кінуў на зямлю; і сталіся галасы, і грымоты, і маланкі, і землятрус.