АГЕЯ 1:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Таму цяпер гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Зьвярніце сэрца вашае на шляхі вашыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму сёньня так кажа Гасподзь Саваоф: павярнеце сэрца ваша на дарогі вашыя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ды цяпер вось што кажа Госпад Магуццяў: “Разважце ў сэрцах вашых шляхі вашы: |
А хто не зьвярнуў сэрца свайго да слова ГОСПАДА, той пакінуў слугаў сваіх і статкі свае ў полі.
Ён убачыў і, адварочваючыся, адвярнуўся ад усіх злачынстваў сваіх, якія ўчыніў, і будзе жыць і жыць, і не памрэ.
І сказаў мне чалавек той: «Сыне чалавечы, паглядзі вачыма тваімі і паслухай вушамі тваімі, і зьвярні сэрца тваё на ўсё тое, што я табе пакажу, бо ты прыведзены сюды на тое, каб убачыць гэта. Паведамі дому Ізраіля пра ўсё, што ты ўбачыш».
І ён сказаў мне: «Ня бойся, Данііле, бо з першага дня, калі ты скіраваў сэрца тваё да зразуменьня і ўпакоранасьці перад абліччам Бога твайго, былі пачутыя словы твае, і я прыйшоў дзеля словаў тваіх.
Калі валадар пачуў гэтыя словы, ён вельмі засмуціўся, і да Данііла прыхіліў сэрца, каб выратаваць яго, і намагаўся аж да заходу сонца вызваліць яго.
Вы сееце шмат, але зьбіраеце мала; ясьцё, але вам ня досыць; п’яцё, але не праганяеце смагу; апранаецеся, але вам ня цёпла; хто зарабляе плату, зарабляе для дзіравага капшука”.
Апамятаўшыся, ён сказаў: “Колькі парабкаў у бацькі майго маюць лішак хлеба, а я паміраю з голаду!
Выпрабуйце саміх сябе, ці вы ў веры? Саміх сябе выспрабуйце. Ці вы ня ведаеце саміх сябе, што Ісус Хрыстос у вас? Хіба што вы ў нечым няздатныя.
А кожны няхай выспрабоўвае справы свае, і тады будзе мець пахвалу толькі адносна сябе, а не адносна другога.