АБАКУМА 2:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, у ганарыстага няшчырая душа ягоная ў ім, а праведны з веры сваёй жыць будзе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось, душа пагардлівая не супакоіцца, а праведны сваёю вераю жывы будзе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, кволы, у кім душа нячыстая; а справядлівы з веры сваёй жыць будзе. |
І Я пакараю ў сусьвеце зло, і бязбожнікаў — за беззаконьне іхняе, і спыню пыху ганарлівых, і прыніжу фанабэрыю крыўдзіцеляў.
ходзіць паводле пастановаў Маіх і суд Мой захоўвае, робіць праўду, ён — праведнік, будзе жыць і жыць, кажа Госпад ГОСПАД.
І будзе зьнішчана гэтае мноства, і ўзьнімецца сэрца ягонае, і хоць ён кіне [на зямлю] дзясяткі тысячаў, ён не ўмацуецца.
У той жа момант слова споўнілася над Навухаданосарам, і ён быў выгнаны ад людзей, і еў траву, як вол, і раса нябесная мачыла цела ягонае, ажно валасы ягоныя вырасьлі як [пер’е] арла, і пазногці ягоныя — як [кіпцюры] птушак.
Кажу вам, што гэты пайшоў апраўданым у дом свой, а ня той: бо ўсякі, хто сябе ўзвышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае, будзе ўзвышаны».
Хто верыць у Сына, мае жыцьцё вечнае, а хто ў Сына ня верыць, ня ўгледзіць жыцьця, але гнеў Божы будзе на ім.
Бо ў ім адкрываецца праведнасьць Божая ад веры ў веру, як напісана: «А праведны з веры жыць будзе».
ведаючы, што чалавек апраўдваецца не праз учынкі Закону, а толькі праз веру ў Ісуса Хрыста, і мы паверылі ў Хрыста Ісуса, каб апраўдацца праз веру ў Хрыста, а не праз учынкі Закону, бо праз учынкі Закону ня будзе апраўданае ніводнае цела.
які супрацівіцца і вывышаецца па-над усё, што называецца Богам ці чаму пакланяюцца, так што ў сьвятыні Божай засядзе ён як бог, заяўляючы пра сябе, што ён — бог.
«А праведны з веры жыць будзе»; і: «Калі хто будзе хістацца, не ўпадабае яго душа Мая».
Таксама і вы, маладыя, падпарадкоўвайцеся старостам, а ўсе, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакорнасьць, бо Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае.