I сказаў Эзаў Якубу: «Дай мне крыху чырвонай, гэтай чырвонай [стравы], бо я стомлены». Дзеля гэтага названае імя ягонае Эдом.
АЎДЗЕЯ 1:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Відзеж Абадыі. Гэтак сказаў Госпад ГОСПАД да Эдому. Вестку мы пачулі ад ГОСПАДА, і пасол між народаў пасланы: «Устаньце, і станьма на вайну супраць яго!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Уява Аўдзею. Так кажа Гасподзь Бог пра Эдома: вестку пачулі мы ад Госпада, і пасол пасланы абвясьціць народам: «уставайце, і пойдзем супраць яго вайною!» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бачанне Абдыі. Вось што кажа Госпад Бог пра Эдом. Пачулі мы вестку ад Госпада, і пасланец выпраўлены народам: «Паўстаньце! Пойдзем супраць яго вайною! |
I сказаў Эзаў Якубу: «Дай мне крыху чырвонай, гэтай чырвонай [стравы], бо я стомлены». Дзеля гэтага названае імя ягонае Эдом.
Прыгадай, ГОСПАДЗЕ, сынам Эдому дзень Ерусаліму, калі яны казалі: «Руйнуйце яго, руйнуйце аж да падвалінаў!»
Цяжар адносна Думы. Да мяне крычаць з Сэіру: «Вартаўнік, якая [гадзіна] ночы? Вартаўнік, якая [гадзіна] ночы?»
Сказаў вартаўнік: «Прыходзіць раніца, але яшчэ ноч. Калі вы хочаце спытацца, пытайцеся, вяртайцеся, прыходзьце!»
Няхай ня млее сэрца вашае, і ня бойцеся весткі, якую чуеце на зямлі, бо ў [адзін] год прыйдзе вестка, а пасьля яе [другая] вестка ў год [гэты], і на зямлі [будзе] гвалт, і валадар [паўстане] на валадара.
Эгіпет станецца спустошаным, і Эдом станецца спустошанай пустыняй за гвалт над сынамі Юды, бо яны разьлівалі кроў нявінную ў зямлі іхняй.
Узыйдзе Той, Які зломіць [перашкоды] перад абліччам іхнім; яны праломяць і пойдуць праз браму, і ўвойдуць праз яе, і валадар іхні — перад абліччам іх, і ГОСПАД на чале іх.
Маеце чуць пра войны і чуткі ваенныя. Глядзіце, не трывожцеся, бо ўсё гэта мусіць стацца, але гэта яшчэ не канец.
А калі пачуеце пра войны і чуткі ваенныя, не трывожцеся, бо ўсё гэта павінна стацца, але гэта яшчэ не канец.