Пракляты гнеў іхні, бо моцны, і лютасьць іхняя, бо заядлая. Падзялю іх у Якубе і расьцярушу іх у Ізраілі.
ІСУСА 21:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшлі галовы бацькоў лявітаў да Элеазара сьвятара і да Егошуа, сына Нуна, і да галоваў бацькоў пакаленьняў сыноў Ізраіля Біблія (пераклад В. Сёмухі) Правадыры пакаленьняў лявіцкіх прыйшлі да Элеазара сьвятара і да Ісуса, сына Нава, і да правадыроў пакаленьняў сыноў Ізраілевых, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прыйшлі кіраўнікі родаў Левіевых да Элеязэра святара, і да Ешуа, сына Нуна, і да кіраўнікоў родаў кожнага з пакаленняў сыноў Ізраэля, і паведамілі ім |
Пракляты гнеў іхні, бо моцны, і лютасьць іхняя, бо заядлая. Падзялю іх у Якубе і расьцярушу іх у Ізраілі.
Гэта галовы дамоў бацькоў іхніх. Сыны Рубэна, першароднага Ізраіля: Ганох і Пальлю, Хецрон і Кармі. Гэта плямёны Рубэна.
I Элеазар, сын Аарона, узяў [адну] з дачок Путыэля сабе за жонку, і яна нарадзіла яму Пінхаса. Вось галовы бацькоў Лявітаў паводле плямёнаў іхніх.
І прамовіў ГОСПАД да Майсея на раўнінах Мааву каля Ярдану насупраць Ерыхону, кажучы:
Адносна гарадоў, якія дасьцё са спадчыны сыноў Ізраіля: ад шматлікага [пакаленьня] — большую [лічбу], ад малалікага — меншую. Кожнае [пакаленьне] паводле вялікасьці атрыманай спадчыны дасьць гарады свае лявітам».
А вось гэта атрымалі ў спадчыну сыны Ізраіля ў зямлі Ханаан, якую падзялілі Элеазар сьвятар і Егошуа, сына Нуна, і галовы дамоў пакаленьняў Ізраіля.
І яны прыйшлі перад аблічча Элеазара сьвятара, і Егошуа, сына Нуна, і князёў, і сказалі: «ГОСПАД загадаў Майсею, каб даў нам спадчыну між братоў нашых». І далі ім паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА спадчыну між братоў бацькі іхняга.
Гэта спадчына, якую падзялілі Элеазар сьвятар і Егошуа, сын Нуна, і галовы бацькоў пакаленьняў сыноў Ізраіля, кідаючы жэрабя ў Шыло перад абліччам ГОСПАДА пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня. І скончылі падзел зямлі.