Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ІСУСА 20:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 Гэтыя гарады былі выбраныя для ўсіх сыноў Ізраіля і для прыхадня, які жыве сярод іх, каб мог уцячы туды кожны, хто выпадкова заб’е чалавека, каб не памёр ад рукі мсьціўцы за кроў, пакуль ня стане перад грамадою [на суд].

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 гэтыя гарады вызначаны ўсім сынам Ізраілевым і прыхадням, якія жывуць у іх, каб уцякаў туды кожны, хто забіў чалавека памылкова, каб не памёр ён ад рукі помсьніка за кроў, пакуль ня стане перад супольствам.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 Гэтыя гарады былі выбраныя для ўсіх сыноў Ізраэля і для чужынцаў, якія жывуць сярод іх, каб мог уцячы туды кожны, хто заб’е чалавека не жадаючы, каб не быў ён пакараны смерцю ад рукі блізкага, які імкнецца адпомсціць за пралітую кроў, пакуль не стане перад народам, каб высветліць сваю справу.

Глядзіце раздзел Копія




ІСУСА 20:9
5 Крыжаваныя спасылкі  

Для сыноў Ізраіля і для прыхадняў, і для тых, хто пасяліўся сярод вас, будуць тыя шэсьць гарадоў прыбежышча, каб [мог] у іх уцячы той, хто ненаўмысна забіў душу.


І будзе ён жыць у горадзе тым, пакуль ня стане перад грамадой на суд, і пакуль не памрэ сьвятар вялікі, які бу­дзе ў тыя дні. Тады забойца вернецца ў горад свой, у дом свой, з якога быў уцёкшы”».


Калі [забойца] ўцячэ ў адзін з тых гарадоў, няхай ён стане перад брамай гораду і раскажа ў вушы старшыняў гораду таго справу сваю. І яны возьмуць яго ў горад, і дадуць яму месца на жыцьцё.


А гарадоў, якія дасьцё як гарады прыбежышча, будзе шэсьць.


А на другім баку Ярдану, на ўсход ад Ерыхону, вызначылі Бэцэр у пустыні, на раўніне пакаленьня Рубэна, Рамот у Гілеадзе, з пакаленьня Гада, і Галян у Башане, з пакаленьня Манасы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы