І цяпер пашлі і зьбяры да мяне на гару Кармэль увесь Ізраіль, і чатырыста пяцьдзясят прарокаў Баала, і чатырыста прарокаў Астарты, якія ядуць са стала Езабэлі».
ІСУСА 19:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Алам-Мэлех, Амад і Мішаль, і даходзіла [мяжа] да Кармэлю на захадзе і да Шыхор-Лібнату, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Аламэлэх, Амад і Мішал; і прылягае мяжа да Карміла з заходняга боку і да Шыхор-Ліўната; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і Эльмэлех, і Амаад, і Масал, і даходзіла мяжа аж да Кармэля на захадзе і аж да Сігор-Лабаната; |
І цяпер пашлі і зьбяры да мяне на гару Кармэль увесь Ізраіль, і чатырыста пяцьдзясят прарокаў Баала, і чатырыста прарокаў Астарты, якія ядуць са стала Езабэлі».
І пайшоў Ахаў есьці і піць, а Ільля ўзыйшоў на вяршыню Кармэля, і нахіліўся да зямлі, і схаваў аблічча сваё між каленяў сваіх.
Шыя твая — як вежа з косьці слановае. Вочы твае — як сажалкі ў Хешбоне, каля брамы Бат-Раббім. Нос твой — як вежа Лібану, што глядзіць у бок Дамаску.
Сумуе, марнее зямля, Лібан асаромлены і зьвяў, Шарон стаўся як стэп, Башан і Кармэль павысыхалі.
Няхай, квітнеючы, заквітнее і няхай радуецца з ускліканьнямі і сьпяваньнем, бо слава Лібану дадзена ёй, прыгажосьць Кармэлю і Шарону. Яны ўбачаць славу ГОСПАДА, веліч Бога нашага.
Праз рукі слугаў тваіх ты зьневажаў Госпада і казаў: “З мноствам калясьніцаў маіх я ўзыйшоў на горы высокія, на схілы Лібану, і выразаў гонкія кедры ягоныя, і найпрыгажэйшыя кіпарысы ягоныя, і дайшоў аж да вяршыняў ягоных, у нетры садоў ягоных.
Як жывы Я, кажа Валадар, ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае, як Табор сярод гор і як Кармэль пры моры, прыйдзе ён.
і паварочвала на ўсход сонца да Бэт-Дагону, і дасягала Завулёна і лагчыны Іфтах-Эль на поўначы, і [ішла] праз Бэт-Эмэк і Нэель, і выходзіла да Кабулу з паўночнага боку.
І ўстаў Самуэль раніцай, каб наведаць Саўла, і паведамілі Самуэлю: «Саўл пайшоў у Кармэль, і вось, ён там паставіў сабе памятку [перамогі], і вярнуўся, і пайшоў, і зыйшоў у Гільгал».