А Абсалом уцёк і пайшоў да Тальмая, сына Аміхуда, валадара Гешуру. І [Давід] быў у жалобе па сыне сваім усе дні.
ІСУСА 12:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і панаваў у гарах Гермону, і ў Сальсе, а таксама над усім Башанам аж да мяжы з Гешурам і Маахай, і над паловай Гілеаду, аж да мяжы Сыгона, валадара Хешбону. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і валодаў гарою Эрмонам і Салхою, і ўсім Васанам, да мяжы Гесурскай і Маахскай, і палавінаю Галаада, да мяжы Сігона, цара Эсэвонскага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і панаваў на гары Гэрмон, і ў межах Сальхі, а таксама ва ўсім Басане аж да межаў Гэсура і Маахі, і над паловай Галаада, аж да межаў Сэгона, цара Хесебона. |
А Абсалом уцёк і пайшоў да Тальмая, сына Аміхуда, валадара Гешуру. І [Давід] быў у жалобе па сыне сваім усе дні.
Бо калі слуга твой быў у Гешуры Сірыйскім, я шлюбаваў, кажучы: “Калі верне мяне ГОСПАД назад у Ерусалім, буду служыць ГОСПАДУ”».
а другім быў Хілеаў ад Абігайль, жонкі Наваля з Кармэлю, а трэцім — Абсалом, сын Маахі, дачкі Тальмая, валадара Гешуру,
І ўсе начальнікі войска і людзі іхнія пачулі, што валадар Бабілонскі прызначыў Гедалію [начальнікам], і прыйшлі да Гедаліі ў Міцпу. І [прыйшлі] Ізмаэль, сын Нэтаніі, Ёханан, сын Карэаха, Сэрая, сын Танхумэта з Нэтофы, і Язанія, сын Маахата, яны і людзі іхнія.
Тады яны прыйшлі да Гедаліі ў Міцпу: Ізмаэль, сын Нэтаніі, Ёханан і Ёнатан, сыны Карэаха, Сэрая, сын Танхумэта, сыны Эфая з Нэтофы, Езанія, сын Маахіцяніна, яны самі і людзі іхнія.
Яір, сын Манасы, узяў увесь абшар Аргоб аж да мяжы [сыноў] Гешура і Мааха, і назваў яго імем сваім. І да сёньня [называюць гэтую частку] Башану Хавот-Яір.
з Хананейцамі на ўсходзе і на захадзе, з Амарэйцамі, Хетамі, Пэрэзэямі, Евусэямі, з Хівеямі, якія [жывуць] каля падножжа Гермону ў зямлі Міцпа.
Вось валадары той зямлі, якіх забілі сыны Ізраіля і завалодалі зямлёю іхняй за Ярданам, на ўсход сонца, ад ручая Арнон аж да гары Гермон, разам з усёй Арабай на ўсходзе.
І выходзіў Давід з людзьмі сваімі, і нападаў на Гешурцаў, на Гізрэяў і на Амалека, бо гэтыя народы жылі на зямлі пры дарозе на Шур і аж да зямлі Эгіпецкай.