Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСУСА 12:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 Майсей, слуга ГОСПАДА, і сыны Ізраіля забілі іх. І аддаў зямлю іхнюю Майсей на пасяленьне [сынам] Рубэна і Гада, і палове калена Манасы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 Майсей, раб Гасподні, і сыны Ізраілевыя забілі іх; і даў яе Майсей, раб Гасподні, у спадчыну племю Рувімаваму, і Гадаваму і палавіне племя Манасіінага.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 Майсей, паслугач Госпадаў, і сыны Ізраэля забілі іх; і аддаў зямлю іх Майсей ва ўладанне пакаленням Рубэна і Гада і палове пакалення Манасы.

Глядзіце раздзел Копія




ІСУСА 12:6
11 Крыжаваныя спасылкі  

Гэбэр, сын Урыя — у зямлі Гілеад, у зямлі Сыгона, валадара Амарэйцаў, і Ога, валадара Башану. І [быў] адзін намесьнік у [кожнай] зямлі.


і сказаў ім Майсей: «Калі сыны Гада і сыны Рубэна разам з вамі пяройдуць Ярдан, усе ўзброеныя на бітву перад абліччам ГОСПАДА, і вы завалодаеце зямлёю, дайце ім зямлю Гілеад на ўласнасьць.


Мы пойдзем, узброеныя, перад абліччам ГОСПАДА ў зямлю Ханаан, а ўласнасьць нашая, спадчына нашая з гэтага боку Ярдану».


І даў Майсей сынам Гада і Рубэна і палове пакаленьня Манасы, сына Язэпа, валадарства Сыгона, валадара Амарэйцаў, і валадарства Ога, валадара Башану, зямлю з гарадамі і гарады зямлі навокал.


Бо двум пакаленьням і палове пакаленьня Манасы даў Майсей спадчыну на тым баку Ярдану, а лявітам ня даў спадчыны між іх,


Лявіты ня маюць часткі між вамі, бо сьвятарства ГОСПАДА [будзе] спадчынай іхняй. А Гад, Рубэн і палова калена Манасы атрымалі спадчыну сваю на ўсходнім баку Ярдану, якую даў ім Майсей, слуга ГОСПАДА».


І цяпер даў ГОСПАД, Бог ваш, супакой братам вашым, як абяцаў ім. Цяпер вяртайцеся і ідзіце ў намёты вашыя і ў зямлю ўласнасьці вашай, якую даў вам Майсей, слуга ГОСПАДА, за Ярданам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы