І станецца ў той дзень, што зваліцца цяжар ягоны з плячэй тваіх, і ярмо ягонае з шыі тваёй; і распадзецца ярмо ад [тлустасьці] алею.
ІСАІ 52:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Абтрасіся ад пылу, устань, і сядай, Ерусаліме! Разьвяжы путы на шыі тваёй, паланянка, дачка Сыёну! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Абтрасі зь сябе пыл; устань, палонны Ерусаліме! здымі ланцугі з шыі тваёй, паланёная дачка Сіёна! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Абтрасіся ад пылу, устань, о паланянка ерузалімская! Развяжы сабе вяроўкі на шыі, паланянка, дачка Сіёна! |
І станецца ў той дзень, што зваліцца цяжар ягоны з плячэй тваіх, і ярмо ягонае з шыі тваёй; і распадзецца ярмо ад [тлустасьці] алею.
Я скрышу Асірыю на зямлі Маёй і на гарах Маіх стапчу яе. І здымецца з іх ярмо ейнае, і цяжар ейны зваліцца з плячэй іхніх.
І ты будзеш паніжаны, з зямлі будзеш гаварыць, з пылу будуць гучаць словы твае, і будзе голас твой нібы пішчаньне з зямлі, і словы твае з пылу [будуць] як мармытаньне.
І загалосяць, і жалобай апрануцца брамы ейныя, і будзе яна спустошаная, і сядзе на зямлі.
І ты скажаш у сэрцы сваім: «Хто нарадзіў мне іх? Бо я была бязьдзетная і няплодная, выгнаная і заведзеная ў няволю. Дык хто выгадаваў іх? Вось, я засталася самотнай, а яны адкуль узяліся?»
І Я дам яго ў рукі тых, якія прыгняталі цябе і казалі да душы тваёй: “Схіліся, каб мы прайшлі [па табе]!” І ты лажыў сьпіну тваю як зямлю і як вуліцу для тых, што праходзяць».
Устань, сьвяціся, [Ерусалім], бо прыйшло сьвятло тваё, і слава ГОСПАДА заясьнела над табою.
Дух Госпада ГОСПАДА нада мною, бо ГОСПАД памазаў мяне дабравесьціць убогім, паслаў мяне перавязаць раны зламаных сэрцам, абвяшчаць палонным вызваленьне, а вязьням — свабоду,
Бо ярмо цяжару ягонага, кій, [які на] плячах ягоных, дубец крыўдзіцеля ягонага Ты зламаў як у дзень Мадыяну.
Выйдзі з яго, народзе Мой, і няхай кожны ратуе душу сваю ад лютасьці гневу ГОСПАДА.
Хто ўратаваўся ад мяча, уцякайце, ня стойце! [Хоць вы] далёка, памятайце пра ГОСПАДА, і Ерусалім няхай узыйдзе ў сэрцы вашым.
Уцякайце з сярэдзіны Бабілону! Няхай кожны ратуе душу сваю. Ня гіньце ў беззаконьнях ягоных! Бо гэта час помсты ГОСПАДА. Ён аддасьць яму належную плату.
І дасьць дрэва палявое плод свой, і зямля дасьць ураджай свой. І яны будуць жыць у бясьпецы ў зямлі сваёй, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД, калі скрышу брускі ярма іхняга і вырву іх з рукі тых, якія зьняволілі іх.
Гора, гора! Уцякайце з зямлі паўночнай, кажа ГОСПАД, бо на чатыры вятры нябесныя Я расьцярушу вас, кажа ГОСПАД.
І ўпадуць ад вострыва мяча, і павядуць іх у палон да ўсіх паганскіх народаў, і Ерусалім будуць таптаць пагане, пакуль ня скончацца часы паганаў.
«Дух Госпада на Мне, бо Ён памазаў Мяне дабравесьціць убогім, паслаў Мяне аздараўляць скрышаных сэрцам, абвяшчаць вязьням вызваленьне і сьляпым — вяртаньне зроку, пусьціць змучаных на свабоду,
І пачуў я іншы голас з неба, які казаў: «Выйдзі з яе, народзе Мой, каб ня ўдзельнічаць у грахах ейных і не атрымаць плягаў ейных;