ІСАІ 42:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але гэты народ абрабаваны і спустошаны, усе яны ў пячорах зьвязаныя і ў вязьніцах замкнёныя; сталіся здабычай, і няма каму выратаваць; яны спустошаныя, і няма каму сказаць: «Аддай!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але гэта народ зруйнаваны і абрабаваны: усе яны зьвязаныя ў сутарэньнях і схаваныя ў цямніцах; зрабіліся здабычаю, і няма збаўцы, абрабаваныя, і ніхто ня скажа: «аддай назад»! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэты ж народ абрабаваны і спустошаны, у падзямеллі замкнуты ўсе ды запёрты ў вязніцах. Зрабіліся здабычаю, і няма таго, хто ўратуе [аддадзеных] на рабункі, і няма таго, хто скажа: «Аддай!» |
Зважайце цяпер на гэта вы, што Бога забываеце, каб Я не схапіў [вас], бо ня будзе каму вызваліць.
Зямля вашая спустошана, гарады вашыя агнём папалены; чужынцы топчуць палеткі вашыя на вачах вашых; спусташэньне як пасьля зьнішчэньня Садому.
які ўвесь сусьвет зрабіў пустыняю, а гарады ягоныя руйнаваў, які палонных сваіх не адпускаў дадому?”
якая пасылае паслоў праз мора ў лайбах з трысьнёгу па абліччы вады, [кажучы]: «Ідзіце, пасланцы шпаркія, да народу высокага і бліскучага, да народу страшнага здаўна і цяпер, да народу дужага, які топча [ўсіх], зямлю якога перацінаюць рэкі».
І станецца, што той, хто ўцячэ ад крыку жаху, уваліцца ў яму, а той, хто вылезе з ямы, трапіць у пастку, бо адчыніліся вокны нябесныя і затрэсьліся падваліны зямлі.
і будуць яны зграмаджэньнем зграмаджаныя і ўвязьненыя ў яме, і будуць кінутыя ў вязьніцу, і праз шмат дзён будуць пакараныя.
Спусташэньнем будзе спустошана зямля і рабаваньнем разрабаваная, бо ГОСПАД прамовіў гэткае слова.
І сталася ў чатырнаццатым годзе валадара Эзэкіі, пайшоў Санхерыў, валадар Асірыі, на ўсе ўмацаваныя гарады Юды і здабыў іх.
каб адкрыць вочы сьляпым, і вывесьці з няволі вязьняў і з вязьніцы тых, якія сядзяць у цемры.
Я падняў яго ў праведнасьці і ўсе шляхі ягоныя раўняю. Ён адбудуе горад Мой і вызваліць палонных Маіх, бяз выкупу і без аднагараджэньня, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
Рык ягоны — як рык ільвіцы; і рыкаючы, рыкае ён як львяняты, і раве, і хапае здабычу, і нясе, і ніхто ня выратуе.
І Я дам яго ў рукі тых, якія прыгняталі цябе і казалі да душы тваёй: “Схіліся, каб мы прайшлі [па табе]!” І ты лажыў сьпіну тваю як зямлю і як вуліцу для тых, што праходзяць».
Ізраіль — заблукалая авечка, ільвы пагналі яго. Першы еў яго валадар Асірыйскі, а апошні, Навухаданосар, валадар Бабілонскі, паламаў яму косткі.
І сталася ў трыццаць сёмым годзе выгнаньня Егаяхіна, валадара Юды, у дванаццатым месяцы, у дваццаць пяты [дзень] месяца, Эвіль-Мэрадах, валадар Бабілонскі, у год, калі заваладарыў, падняў галаву Егаяхіну, валадару Юды, і вывеў яго з вязьніцы.