І сказаў Бог: «Няхай стануцца сьвяцілы на прасьцягу неба, каб разьдзяляць дзень і ноч, і няхай будуць дзеля знакаў, і вызначаных часоў, і дзён, і гадоў.
ІСАІ 40:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Узьніміце вочы вашыя ўгору і паглядзіце. Хто стварыў [зоркі гэтыя]? Той, Які выводзіць шыхтамі войска іхняе і кліча ўсіх іх на імя. Дзеля такой вялікасьці моцы і велізарнай магутнасьці аніводная ня згубіцца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Узьвядзеце вочы вашыя ў высі нябёсаў і паглядзеце, хто стварыў іх? Хто выводзіць войска іх лікам? Ён іх усіх называе імем: праз моцную магутнасьць і вялікую сілу ў Яго нішто не прападае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Падыміце вочы вашы да вышыняў і паглядзіце: Хто стварыў гэта? Той, Хто парадкам вядзе іх войска і заве іх па імені; дзеля такой вялікасці моцы і магутнасці і дужасці Яго аніводнага не бракуе. |
І сказаў Бог: «Няхай стануцца сьвяцілы на прасьцягу неба, каб разьдзяляць дзень і ноч, і няхай будуць дзеля знакаў, і вызначаных часоў, і дзён, і гадоў.
І зрабіў Бог два сьвяцілы вялікія: сьвяціла большае, каб кіравала днём, і сьвяціла меншае, каб кіравала ноччу, і зоркі.
Я кажу: «Божа мой, не вазьмі Ты мяне ў палове дзён маіх! З пакаленьня ў пакаленьне гады Твае!
Кажыце да Бога: «Які Ты страшны ў дзеяньнях Тваіх! Дзеля вялікасьці моцы Тваёй падпарадкоўваюцца Табе ворагі Твае.
Пашукайце ў кнізе ГОСПАДА і чытайце: «Аніводнага з іх ня будзе бракаваць, адзін аднаго ня будзе шукаць, бо вусны [Госпада] загадалі і Дух Ягоны, Ён іх сабраў.
Гэта кажа Бог, ГОСПАД, Які стварыў неба і расьцягнуў яго, Які ўмацаваў зямлю і тое, што вырастае з яе, Які даў дыханьне людзям на ёй і духа [ўсім] тым, якія ходзяць па ёй.
Гэта кажа ГОСПАД, Адкупіцель твой, Які ўкшталтаваў цябе ад улоньня [маці]: «Я — ГОСПАД, Які зрабіў усё, Які Сам расьцягнуў неба і ўмацаваў зямлю. І хто [тады] быў са Мною?
Я зрабіў зямлю, і чалавека на ёй Я стварыў, рукі Мае расьцягнулі неба, і Я загадваў усяму войску ягонаму.
Я ўкшталтаваў сьвятло і стварыў цемру, раблю мір і ствараю ліхоту. Я — ГОСПАД, Які робіць усё гэта».
Рука Мая заснавала зямлю, і правіца Мая расьцягнула неба. Я клічу іх, і яны становяцца разам.
Узьніміце да неба вочы свае і гляньце на зямлю ўнізе, бо неба, як дым счэзьне, і зямля як адзеньне распадзецца, і жыхары ейныя як камары пагінуць, а збаўленьне Маё будзе вечным, і праведнасьць Мая ня спыніцца.
Усё гэта зрабіла рука Мая, і ўсё гэта Маё, кажа ГОСПАД. Але Я гляджу на таго, хто бедны і прыгнечаны духам і хто трымціць перад словам Маім.
і каб часам, калі падымеш вочы свае ў неба і ўбачыш сонца, і месяц, і зоркі, і ўсё войска нябеснае, ты ня быў зьведзены імі і не пачаў пакланяцца ім і служыць ім, бо ГОСПАД, Бог твой, прызначыў іх усім народам пад небам.