ІСАІ 30:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Тысяча [спалохаецца] пагрозы аднаго, ад пагрозы пяцёх будзеце ўцякаць, аж застанецца [рэшта] ад вас як тронак на вяршыні гары і як знак на ўзгорку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ад пагрозы аднаго пабяжыць тысяча, ад пагрозы пяцёх пабяжыце так, што рэшта вас будзе як тычка на вяршыні гары і як харугва на пагорку. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тысяча спалохаецца перад пагрозаю аднаго, а ад пагрозы пецярых будзеце ўцякаць, пакуль не застанецца вас [мала], як жэрдка на версе гары ды як след на ўзгорку. |
Калі гальлё ягонае высахне, будзе адламанае, і прыйдуць жанчыны, і спаляць яго. Гэты народ неразумны, дзеля гэтага не пашкадуе яго Той, Які зрабіў яго, і ня зьлітуецца над ім Той, Які ўкшталтаваў яго.
І калі яшчэ застанецца на ёй дзясятая частка [людзей], і яна вернецца, і будзе зьнішчана. Але як тэрэбінт і як дуб, ад якога [застаецца] пень пасьля таго, як ён сьсечаны, так насеньне сьвятое — гэта пень іхні.
Нават калі б вы пабілі ўсё войска Халдэйцаў, якія ваююць з вамі, і засталіся б з іх [толькі] параненыя, і тады кожны з іх падымецца з намёту свайго, і яны спаляць горад гэты агнём».
Хутчэйшыя за арлоў паднебных былі перасьледвальнікі нашыя, па гарах гналіся за намі, у пустыні рабілі засаду на нас.
І Я зьвярну аблічча Маё супраць вас, і будзеце вы падаць перад абліччам ворагаў вашых, і будуць панаваць над вамі тыя, якія вас ненавідзяць, і будзеце вы ўцякаць, хоць ніхто ня будзе гнацца за вамі.
А для тых, хто з вас застанецца, Я спашлю страх у сэрцы іхнія ў зямлі ворагаў іхніх. Будзе палохаць іх шум лістка, што ляціць, і будуць уцякаць, як ад мяча; і хоць ніхто ня будзе за імі гнацца, і будуць падаць.
Пяцёх з вас прагоняць сотню, і сотня з вас прагоніць дзесяць тысячаў. І будуць падаць ворагі вашыя перад абліччам вашым ад мяча.
І загіне, не ўцячэ спрытны, і дужы ня будзе моцны моцай сваёй, і волат ня выратуе душу сваю.
І Я пакіну сярод цябе народ бедны і ўбогі, і яны будуць мець надзею на імя ГОСПАДА.
Калі ж некаторыя з галінаў былі адламаныя, а ты, дзікая аліўка, быў прышчэплены замест іх і стаўся ўдзельнікам кораня і тлустасьці аліўкі,
І зробіць табе ГОСПАД, што ты будзеш пабіты перад абліччам ворагаў тваіх; адным шляхам будзеш ісьці на іх, а сямёма шляхамі будзеш уцякаць ад іх, і станеш ты страхоцьцем для ўсіх валадарстваў зямлі.
Ці мог бы адзін гнаць тысячу, а дваіх выгнаць дзесяць тысячаў, калі б Скала іхняя не прадала іх [у няволю] і калі б ГОСПАД не пакінуў іх?
Адзін з вас гнаў тысячу [ворагаў], бо ГОСПАД, Бог ваш, Сам ваяваў за вас, як Ён прамовіў да вас.