У дзявяты [дзень] месяца пачаўся голад у горадзе, і не было ўжо хлеба для народу зямлі.
ІСАІ 3:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, забярэ ў Ерусаліма і ў Юды моц і падпору, усю падпору хлеба і ўсю падпору вады, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось, Гасподзь, Гасподзь Саваоф, адбярэ ў Ерусаліма і ў Юды посах і кій, усякае сілкаваньне хлебам і ўсякае сілкаваньне вадою, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, Валадар, Госпад Магуццяў адыме ў Ерузаліма і ў Юды моц і апеку: увесь запас хлеба ды ўвесь запас вады, |
У дзявяты [дзень] месяца пачаўся голад у горадзе, і не было ўжо хлеба для народу зямлі.
Дзеля гэтага так кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, Моцны Ізраіля: «Я буду цешыцца з супраціўнікаў Маіх, і адпомшчу ворагам Маім.
Пакіньце [спадзявацца] на чалавека, у якога дыханьне ў ноздрах ягоных, бо што ён варты?
І сказаў ГОСПАД: «За тое, што дочкі Сыёну заганарыліся і, выцягваючы, выцягваюць шыю, і міргаюць вачыма, крочаць дробнымі крокамі і зьвіняць бранзалетамі на нагах сваіх,
І сказаў Рабсак: «Ці ж да гаспадара твайго і да цябе паслаў мяне гаспадар мой, каб прамовіць словы гэтыя? Ці ж не да людзей, якія сядзяць на мурах і будуць есьці лайно сваё і піць ваду ног сваіх з вамі?»
Дзеля таго пойдзе ў няволю народ Мой, бо ён ня мае разуменьня, і магнаты ягоныя будуць галадаваць, а мноства ягонае пасохне ад смагі.
Гэта кажа Госпад твой, ГОСПАД, Бог твой, Які заступаецца за народ Свой: «Вось, Я забіраю з рукі тваёй келіх ап’яненьня, фуз з келіху гневу Майго, і ты ня будзеш больш піць яго.
І будзе рэзаць з правага боку, і будзе галодны; і будзе есьці з левага боку, і не насыціцца; кожны будзе есьці цела рамяна свайго;
І загадаў валадар Сэдэкія, і трымалі Ярэмію на панадворку вартоўні, і давалі яму штодзень па кавалку хлеба з вуліцы пекараў, пакуль ня скончыўся ўвесь хлеб у горадзе. І заставаўся Ярэмія на панадворку вартоўні.
«Пане мой, валадару! Людзі гэтыя ўчынілі зло ў-ва ўсім, што зрабілі Ярэміі прароку, якога ўкінулі ў яму. І ён памрэ з голаду ў месцы гэтым, бо няма ўжо хлеба ў горадзе!»
Бо сталася гэта з прычыны гневу ГОСПАДА на Ерусалім і Юду, бо Ён адкінуў іх ад аблічча Свайго. І збунтаваўся Сэдэкія супраць валадара Бабілонскага.
У чацьвёртым месяцы, у дзявяты [дзень] месяца запанаваў голад у горадзе, і не было хлеба для народу зямлі.
«Сыне чалавечы, калі якая зямля саграшыць супраць Мяне нявернасьцю, Я выцягну руку Маю супраць яе і зламлю падпору хлеба, і спашлю на яе голад, і вынішчу на ёй чалавека і быдла.
Калі Я зьнішчу вашую падпору хлебную, тады пекчы будуць дзесяць жанчынаў хлеб сабе ў адной печцы і будуць выдаваць пад мерку, і вы будзеце есьці, і не насыціцеся!
І Я даў вам чысьціню зубоў у-ва ўсіх гарадах вашых і нястачу хлеба ў-ва ўсіх месцах вашых; але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД.
Чаму ж ты цяпер усклікаеш голасна? Ці ж няма валадара ў цябе? Ці загінуў дарадца твой, што ахапіў боль цябе, як тую, што нараджае?