ІСАІ 28:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І навучае яго пра такі парадак Бог ягоны, і вучыць яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І такому парадку вучыць яго Бог ягоны; Ён настаўляе яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо правільна настаўляюць яго, Сам Бог яго вучыць яго. |
Які вучыць нас болей, чым жывёлаў зямных, і больш, чым птушак нябесных, робіць нас мудрымі?”
Давіда. Дабраслаўлёны ГОСПАД, скала мая, Які навучае рукі мае барацьбе, і пальцы мае — змаганьню.
I скажаш усім мудрым сэрцам, якіх Я напоўніў духам мудрасьці, каб яны зрабілі Аарону адзеньні для асьвячэньня яго, каб ён быў сьвятаром Маім.
I паклікаў Майсей Бэцалеэля, і Агаліява, і кожнага мудрага сэрцам, якому ГОСПАД даў мудрасьць у сэрца ягонае, усіх, каго прынукала сэрца ягонае ўзяцца за працу і зрабіць яе.
Ці ж ён, калі выраўняе аблічча ейнае, ня сее чарнуху і не рассыпае кмен? Ці ня сее ён пшаніцу і ячмень на выбраным месцы, і жыта ў межах яе?
Бо не малоцяць чарнухі зубцамі [жалезнымі], [колам ад возу] не качаюць па кмене, але цэпам выбіваецца чарнуха, а кмен — палкаю.
Каго такі будзе вучыць веданьню? І каму будзе тлумачыць вучэньне? Дзецям, аднятым ад малака? Немаўлятам, аднятым ад грудзей?
І гэтым чатыром юнакам Бог даў веды і разуменьне кожнай кнігі і мудрасьці, а Данііл разумеў усякія відзежы і сны.
усякі дар добры і ўсякі дарунак дасканалы зыходзяць з вышыні, ад Айца сьвятла, у Якога няма рознасьці, ані ценю зьменлівасьці.