Воўк і ягня будуць пасьвіцца разам, і леў, як вол, будзе есьці салому, а зьмей будзе жывіцца парахном [зямлі]. І ня будуць чыніць зла, і ня будуць чыніць загубы на ўсёй гары Маёй сьвятой, кажа ГОСПАД.
ЁВА 5:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна) З камянямі палявымі дамова твая, і зьвяры дзікія будуць прыязныя табе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо з камянямі польнымі ў цябе згода, і зьвяры польныя ў міры з табою. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але з камянямі палявымі дамова твая і звяры зямныя будуць да цябе прыязныя. |
Воўк і ягня будуць пасьвіцца разам, і леў, як вол, будзе есьці салому, а зьмей будзе жывіцца парахном [зямлі]. І ня будуць чыніць зла, і ня будуць чыніць загубы на ўсёй гары Маёй сьвятой, кажа ГОСПАД.
І Я заключу з імі запавет супакою, і прыбяру зьвяроў ліхіх з зямлі гэтай, і яны будуць жыць у пустыні бясьпечна, і будуць спаць у лясах.
І дасьць дрэва палявое плод свой, і зямля дасьць ураджай свой. І яны будуць жыць у бясьпецы ў зямлі сваёй, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД, калі скрышу брускі ярма іхняга і вырву іх з рукі тых, якія зьняволілі іх.
Бог мой паслаў анёла Свайго і зачыніў пашчы ільвоў, і яны не пашкодзілі мне, бо нявіннасьць перад Ім была знойдзена ў-ва мне, і табе, валадару, я не зрабіў шкоды».
І Я заключу для іх запавет у той дзень са зьвярамі палявымі і птушкамі нябеснымі, і з тымі, што поўзаюць па зямлі. І лук, і меч, і вайну зьнішчу з зямлі, і палажу іх бясьпечна.
І Я дам мір у зямлі вашай, і будзеце вы спаць, і ня будзе каму вас палохаць. І Я прыбяру дзікіх зьвяроў з зямлі, і меч ня будзе праходзіць па зямлі вашай.