ЁВА 28:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Камяні ейныя — месца шафіра, і пясок золата ў ёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Камяні яе - месца сапфіра, і ў ёй пясчынкі золата. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Камяні яе — месца сапфіра, і глеба яе — золата. |
I бачылі Бога Ізраіля; і пад нагамі Ягонымі нібыта выраб з каменю шафіру і нібыта само неба ў яснасьці [сваёй].
Рукі ягоныя — вальцы залатыя, напоўненыя тапазамі; жывот ягоны — выраб з косьці слановай, выкладзены шафірамі.
Няшчасная, кіданая бурамі, без пацяшэньня! Вось, Я пакладу на малахіце камяні твае і падмуркі твае — на шафірах.
І падмуркі муру гораду аздобленыя ўсякім каштоўным камянём: першы падмурак — ясьпісам, другі — сапфірам, трэці — хальцэдонам, чацьвёрты — шмарагдам,