ЁВА 27:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Я навучу вас пра руку Божую, нічога не схаваю пра Усемагутнага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Абвяшчу вам, што ў руцэ Божай; што ва Ўсемагутнага, ня ўтою. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я апавяшчу вам пра руку Божую, нічога не буду ўтойваць з таго, што мае Усемагутны. |
Няхай будзе гэта пацехай маёй, і я буду радавацца ў мучэньнях маіх, бо не пагардзіў словамі Сьвятога.
Бо гэта сказаў мне ГОСПАД, калі схапіў [мяне] рукою і перасьцярог мяне, каб я не хадзіў шляхам народу гэтага, кажучы:
як не абмінуў я нічога карыснага, каб не абвясьціць вам і не навучаць вас перад грамадою і па дамах,
Вось, я навучыў вас пастановам і прысудам, як загадаў мне ГОСПАД, Бог мой, каб вы так рабілі ў той зямлі, у якую ўваходзіце, каб атрымаць яе ў валоданьне.