ЁВА 24:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) У мурах выціскаюць алей, і ціснуць віно ў тоўчні, і смагнуць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) паміж сьценамі чавяць алей аліўкавы, топчуць у чавілах і прагнуць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сярод муроў выціскаюць алей і, тупаючы ў выціскальнях, смагнуць. |
Лёгкі ён на абліччы вады, і праклятая доля ягоная на зямлі, і ня вернецца ён на шлях да вінаградніку.
Спынілася радасьць і вясёласьць у садах, і ў вінаградніках ня радуюцца і не ўсклікаюць [вясёла]. Віно ў тоўчнях не выціскае выціскальшчык, Я спыніў гоман [радасьці].
Гора таму, хто будуе дом свой на няправеднасьці, і сьвятліцы свае — на судзе несправядлівым, бліжняму свайму кажа працаваць задарма, і заробку ягонага не аддае яму.
Вось плата, якой вы пазбавілі работнікаў, што пажалі палі вашыя, кліча, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Магуцьцяў.