Ён заўсёды чуе крык жахлівы вушамі сваімі, і калі падаецца, што ўсё спакойна, на яго нападае нішчыцель.
ЁВА 20:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Нічога не заставалася з-за абжорства ягонага, і таму не застанецца нічога з маёмасьці ягонай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Нішто не ўратавалася ад ненаеднасьці ягонай, затое ня вытрывае шчасьце ягонае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Нічога не заставалася ад спажывання яго, і таму не застанецца нічога з маёмасці яго. |
Ён заўсёды чуе крык жахлівы вушамі сваімі, і калі падаецца, што ўсё спакойна, на яго нападае нішчыцель.
Ён ня будзе багаты, і не захаваецца маёмасьць ягоная, і на зямлі ён не запусьціць каранёў.
Ня будзе ані сына, ані ўнука ў народзе ягоным, і нікога не застанецца ў месцы вандраваньня ягонага.
Гора тым, якія далучаюць дом да дому, а поле дадаюць да поля, ажно [іншым] не застаецца месца, быццам вы адны толькі жывіцё на зямлі.
У вушы мае [сказаў] ГОСПАД Магуцьцяў: «Сапраўды, шмат дамоў будзе зруйнавана, вялікіх і прыгожых, і будуць яны без жыхароў.
Курапатка выседжвае [яйкі], якіх ня зьнесла, і [такі самы] той, хто набывае багацьце няпраўдаю. У сярэдзіне дзён сваіх ён пакіне яго, і пры канцы сваім станецца дурнем».
І ня ведаюць яны, як рабіць справядліва, кажа ГОСПАД. Яны зьбіраюць гвалт і ліхадзейства ў палацах сваіх.
Дзеля гэтага кажа Госпад ГОСПАД: “Прыгнятальнік [стане] вакол зямлі гэтай, і ён забярэ ў цябе сілу тваю, і будуць абрабаваныя палацы твае”.