ЁВА 19:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён загневаўся на мяне ў ярасьці Сваёй, і залічыў мяне за ворага Свайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Запалаў на мяне гневам Сваім і лічыць мяне сярод ворагаў Сваіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Разгневалася на мяне абурэнне Яго, і так пачаў Ён лічыць мяне ворагам Сваім. |
Гнеў ягоны разрывае і б’е мяне, скрыгоча зубамі сваімі на мяне. Вораг мой утаропіў вочы свае на мяне.
Нацягнуў лук Свой, як вораг, выставіў правіцу Сваю, як прыгнятальнік, і забіў усё што было каштоўнае для вока; у намёце дачкі Сыёну выліў гнеў Свой, як агонь.
Госпад стаў як вораг, праглынуў Ізраіля, праглынуў усе палацы ягоныя, зруйнаваў гарады ўмацаваныя ягоныя і памножыў у дачкі Юды стогн і смутак.
Узгарэўся агонь ярасьці Маёй і будзе гарэць аж да найглыбейшай адхлані, і спаліць зямлю і ўраджай ейны, і спапяліць падваліны гор.