А ў чацьвёрты дзень яны сабраліся ў даліне Бэраха, бо там яны дабраславілі ГОСПАДА. Дзеля гэтага назвалі імя месца таго даліна Бэраха аж да сёньня.
ЁІЛЯ 3:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Я зьбяру ўсе народы і прывяду іх у Даліну Язафата, і буду з імі судзіцца там за народ Мой і за спадчыну Маю, Ізраіля, які яны расьцярушылі паміж народамі, і зямлю Маю падзялілі, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я зьбяру ўсе народы і прывяду іх у даліну Ёсафата і там учыню над імі суд за народ Мой і за спадчыну Маю, Ізраіля, якую яны расьсеялі паміж народамі, і зямлю Маю падзялілі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я збяру ўсе народы і завяду іх у даліну Язафата, і там учыню суд над імі за народ Мой і за спадчыну Маю, ізраэльцаў, якіх яны раскідалі паміж народамі, а зямлю Маю падзялілі. |
А ў чацьвёрты дзень яны сабраліся ў даліне Бэраха, бо там яны дабраславілі ГОСПАДА. Дзеля гэтага назвалі імя месца таго даліна Бэраха аж да сёньня.
Бо агнём і мячом Сваім ГОСПАД будзе судзіць усякае цела, і шмат будзе пабітых ГОСПАДАМ.
Я [ведаю] ўчынкі іхнія і думкі іхнія, і прыйду, каб сабраць усе народы і мовы; і прыйдуць яны, і ўбачаць славу Маю.
Гэта кажа ГОСПАД супраць усіх ліхіх суседзяў Маіх, якія чэпяцца да спадчыны, якую Я прызначыў народу Майму, Ізраілю: “Вось, Я вырву іх з зямлі іхняй, і дом Юды вырву спасярод іх.
Даходзіць гармідар аж да канцоў зямлі, бо ГОСПАД вядзе спрэчку з народамі, кліча на суд кожнае цела, злачынцаў аддае пад меч, кажа ГОСПАД”.
Адносна сыноў Амона. «Гэта кажа ГОСПАД. Хіба няма сыноў у Ізраіля? Хіба няма ў яго спадкаемцы? Навошта Мільком узяў спадчыну Гада, і народ ягоны жыве ў гарадах іхніх?
Ізраіль — заблукалая авечка, ільвы пагналі яго. Першы еў яго валадар Асірыйскі, а апошні, Навухаданосар, валадар Бабілонскі, паламаў яму косткі.
Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “За тое, што Мааў і Сэір казалі: “Вось, дом Юды [такі самы] як усе [іншыя] народы”,
Блукаюць авечкі Мае на ўсіх гарах і на кожным высокім узгорку, і па ўсім абліччы зямлі разьбегліся авечкі Мае, але ніхто не клапоціцца пра іх і ніхто не шукае іх.
За тое, што ты сказаў: "Абодва народы і абедзьве зямлі будуць мае, я вазьму іх у спадчыну, хоць там быў ГОСПАД",
А ты, сын чалавечы, прароч пра горы Ізраіля і кажы: “Горы Ізраіля, слухайце слова ГОСПАДА.
Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Сапраўды, у агні рэўнасьці Маёй Я прамовіў супраць рэшты народаў і супраць усяго Эдому, якія ўзялі зямлю Маю на ўласнасьць з радасьцю ўсяго сэрца і з пагардаю ў душы, каб гнаць яе як здабычу"”.
І Я буду судзіць яго заразаю, крывёй і дажджом залеўным, і градам каменным. Агонь і серку спашлю на яго, і на дружыны ягоныя, і на народы шматлікія, якія з ім.
І станецца ў той дзень, Я вызначу Гогу месца, дзе будзе магіла ягоная ў Ізраілі, даліну Абарым на ўсход ад мора, і адгараджу яе ад тых, што праходзяць, і там пахаваюць Гога і ўсё войска ягонае, і назавуць яе “Далінай войска Гога”.
Няхай прачнуцца народы і прыйдуць у Даліну Язафата; бо там Я сяду судзіць усе народы навокал.
Гэта кажа ГОСПАД: “За тры правіны Эдому, нават за чатыры, не дарую яму, бо ён перасьледаваў мячом брата свайго, утаймаваў спагадлівасьць сваю, і няспынна разьдзіраў [яго] ў гневе сваім, і лютасьць ягоная трывала заўсёды.
Але яны ня ведаюць намеру ГОСПАДА і не разумеюць рады Ягонай, бо Ён сабраў іх, як снапы на ток.
Дзеля гэтага чакайце Мяне, кажа ГОСПАД, у дзень, калі Я паўстану, каб [узяць] здабычу, бо на суд Мой Я зьбяру народы, зграмаджу валадарствы, каб выліць на іх абурэньне Маё, увесь жар гневу Майго, бо агнём рэўнасьці Маёй будзе праглынута ўся зямля.
І загневаліся пагане, і прыйшоў гнеў Твой, і час судзіць мёртвых і даць нагароду слугам Тваім прарокам і сьвятым, і тым, якія баяцца імя Твайго, малым і вялікім, і вынішчыць тых, якія нішчаць зямлю».
бо гэта — духі дэманаў, якія чыняць знакі, якія зыходзяць на валадароў зямлі і ўсяго сусьвету, каб сабраць іх на вайну ў той дзень вялікі Бога Усеўладнага.
бо кроў сьвятых і прарокаў яны вылілі, і кроў Ты даў ім піць, бо яны вартыя гэтага».
і выйдзе падманваць народы на чатырох кутах зямлі, Гога і Магога, ды зьбіраць іх на вайну; лічба іх — як пясок марскі.